Старонка 53
◀ / 425 ▶
Сямурадцы. Мне трэбо голос на старосць скуповаць. Хачэнь. Я век скупую, а вон любіць вупіць. Луткі. СКУПОТА ж. Скупасць. Церэз свою скупоту загінуў. В. Малешава. СКУПОТА м. і ж. Скупеча. От, така ты скупота, не дасі век! Луткі. СКУПОЎВАЦЦА незак. Збірацца ў купу. Лёд скупоўвайса і не раставаў. В. Малешава. СКУПОЎВАЦЬ незак. Скупліваць, выкупляць. Скупоўваюць маршалкі дружок на веселы. М. Малешава. Скупоўвалі кору з дуба. Альшаны. Помешчык скупоўваў рыбу. Сямігосцічы. СКУПУ прым. Скупы. А буў это Антось, ну вон такі скупы буў чоловек. Хачэнь. Хто скупі, то не глупі (прымаўка). Сямігосцічы. У скупого двойчы гіне (прымаўка). Луткі. СКУРА ж. Скура. У його лой скуру под'еў (пра поўнага). Цераблічы. СКУРАЦЬ незак. Здабыць, атрымаць з хітрасцю. Нічого вон не скурае з бабою. Тураў. Не скуралі нідзе рубля п'яніцы да ідуць назад. Дварэц. СКУРОЖЫЦЬ зак. Скруціць, знявечыць. І як гэто бог цебе так скурожыў? М. Малешава. Скурожыў яблуню. Аздамічы. СКУРОЖЭНЫ прым. Знявечаны. Скурожэна морда ў его жонкі. Верасніца. СКУТОВАЦЦА незак. Мучыцца, цярпець боль. Боліць зуб у його — скутуецца, не можэ вытрымаць. Хотамель. СКУЧНО прысл. Сумна. Ходзеце, дзеткі, додому, бо скучно жыці самому (з песні). Сямурадцы. СКУЧЫЦЬ незак. Сумаваць. Ужэ ваша баба скучыць без вас. Луткі. Поехала моя дзеўка, да гетак скучаю. Азяраны. Без мацеры скучыла. Запясочча. СЛАБАК м. экспр. Нядужы, нясмелы чалавек. Слабак проці мене. Пагост. СЛАБКІ прым. Аслаблены. Корова слабка, слабые цыцкі ў ее. М. Малешава. Буў чоловек слабкі, нешто з головою ў его стало. Хачэнь. СЛАБО прысл. Слаба, мала. Слабо чутно. Аздамічы. Рыбакі ўчоро слабо поймалі да не ідуць ловіць. Верасніца. На гавезу слабо пчолы достаюць меду. Хотамель.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 425 ▶