Старонка 54
◀ / 425 ▶
СЛАБОСІЛЬЕ н. Слабасць. Слабосілье застаўляе спаць. В. Малешава. СЛАБОСЦЬ ж. Тое ж. Я б слабосць свою продаў, а годы хай бу булі. Дварэц. СЛАБУ прым. Слабы, хваравіты, кволы. Я така слаба зробіласа, шо хітаюса, голову ў бок ведзе. М. Малешава. Тому дзеду шчо робіць? Вон жэ слабы. Мачуль. Слабы от ветру валяецца. Альпень. Ек слабуе пчолы, то нападаюць осы. Запясочча. Зіма слаба будзе, як муха ў дубовом яблучку. Аздамічы. Фунтоўкі — грушы слабые. В. Малешава. Памянш. слабенькі. Жыто росло слабеньке. Мачуль. СЛАВА ж. Слава. Ек славу возьмуць, то пропала дзеўка. Сямігосцічы. Не так того барыша, ек слава хороша (прымаўка). В. Малешава. Сколькі бабі не скачы, то ўжэ не дзевоча слава (прымаўка). Старажоўцы. СЛАВІЦЦА незак. Славіцца. Бацько славіўса своею совесцью. М. Малешава. Славіўса Туроў колісь. Пагост. СЛАЎНЫ прым. Добры, слаўны. Слаўна жонка. Хачэнь. Не слаўна хата вугламі, а слаўна пірогамі (прымаўка). Сямігосцічы. Богатырско то й ліхо слаўнэ (прымаўка). Старажоўцы. Памянш. слаўненькі. Вельмі маслята слаўненькіе цепер. Хачэнь. СЛАЦЬ незак. Слаць, рассцілаць. Полотна сцелюць на майну. Верасніца. Трэ слаць лён, шчоб полежаў. Запясочча. Маці сцеле посцелю. Луткі. Пасылаць. Сарахвіна шле хлопцам картоплі тры посылкі. Дварэц. СЛЕД м. След. Боронуюць у два следы. Любавічы. Этым следом Наполеон і назад ішоў. Там жа. △ У той след. Адразу за гэтым. З лодкі ў той след і вулецела. Луткі. Хозяін замеціў і ў той след прогнаў. Там жа. І ў той след пісьмо. Хачэнь. Ні дарогі, ні следу. Пра адсутнасць шляху. Едомо, ні дарогі, ні следу. Хільчыцы. След простыў. Пра поўную адсутнасць. А его і след простыў. Луткі. Узяць следу. Сабраць зямлю са следу. Мо вон следу ўзяў да нешчо прыробіў, да гэто вона более. Хачэнь. СЛЕДЗІЦЬ незак. Асочваць. Ек пошлі следзіць по следам, то нашлі. В. Малешава. СЛЕДОМ прысл. Услед. За імі ходзеце следом. Хачэнь. Оны ўсе побеглі следом. Мачуль. СЛЕЗА ж. Сляза. А шо слёзы? Не йшлі, не ехалі!
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 425 ▶