Старонка 52
◀ / 425 ▶
ўместо болячка. Сямігосцічы. Скулы седзяць у корову. Запясочча. Скулу вуперло. Рамель. Як тобе скула не сядзе (праклён). Там жа. 2. Нарасць на дрэве. От скула вулезла, таке тоўстэ наросце. Альпень. 3 экспр. Нічога. Скулу ўжэ ты побачыш. Запясочча. СКУЛЬ, СКУЛЯ прысл. Адкуль. Скуль ідзеш? — С Турова. М. Малешава. А скуль вон знае шо? Бярэжцы. Скуль не едзеш, то городок не мінеш. Мачуль. Хата пры краю стояла, скуль не скуль, а вускочыць воўк. Там жа. Я забулас, скуль той чоловек. Хачэнь. △ Скуль хоч. Адкуль хочаш. Я прыду скуль хоч по сонцу. Хачэнь. СКУЛЬБАЧЫНА м. і ж. Крывіна. Альшаны. СКУЛЬБАЧЫЦЦА зак. Сагнуцца. Скульбачылосо, согнулосо і пошло (пра жанчыну). В. Малешава. СКУНДЗЯБІЦЦА зак. Змарнець, зніякавець. Так скундзябіласа, шо нікуды не варта. М. Малешава. СКУПЕЛЕЦЬ зак. Згарэць. Запясочча. СКУПЕЛЬ м. Скупеча. Запясочча. СКУПЕНДА м. і ж. Тое ж. Скупенда — ек скажэ дай закурыць, а вон кажэ нема, а ў самого поўна запазуха. Луткі. СКУПЕНДЖА м. і ж. Тое ж. Скупенджа, дай лісапета покатацца. Пагост. СКУПЕНДЖАКА м. і ж. Тое ж. От скупенджака, не дае. Пагост. СКУПЕРДЗЯЙ м. і ж. Тое ж. То скупердзяй, снегу не вупросіш. Верасніца. СКУПЕЧА м. і ж. Тое ж. Скупеча не хочэ даць нікому нічого. Аздамічы. СКУПІЦЬ зак. Выручыць. Скупіў мэне з грэха, а то п пропала. М. Малешава. СКУПКА ж. Група, гурт. Скупка короў. Кароцічы. СКУПЛЯ м. і ж. Скупеча. Запясочча. СКУПЛЯЦЬ незак. Даваць выкуп за маладую. Маршалкі скупляюць дружок. Запясочча. СКУПО прысл. Скупа, мала. Запалкі булі, но только іх було скупо. Сямігосцічы. Воды ў нас не скупо. Аздамічы. СКУПОВАТО прысл. Скупавата. Скуповато було жыць, шо трое дзецей. Бярэжцы. СКУПОВАЦЬ незак. Эканоміць, скупіцца. Богатыры коліся скуповалі, на іх усе порвецца да целепаецца.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 425 ▶