СКРЫПА'Ч м. Скрыпач. Скрыпач грае веселные песне, а госці за столом. Дварэц.
СКРЫПЕ'ЛЬ м. Губа. Скрыпель — усерэдзіне бі грыб, м'яккі. Хотамель.
СКРЫПЕ'ЦЬ незак. Скрыпець. Ек дзерэво скрыпіць, то его не зрэзваюць на хату, кажуць, што нельга (павер'е). Цераблічы.
СКРЫ'ПКА ж. Скрыпка. Колісь пры Польшчы оно скрыпка і барабан. Сямігосцічы. Скрыпкою іграў Белко музыкант. Запясочча. Дзед ек скрыпка стаў. Бярэжцы.
СКРЫПУ'ЧЫ дзеепрым. Скрыпучы. Скрыпучэ дзерэво перэжывае здоровэ (прыказка). М. Малешава.
СКРЭБЛО' н. Скрабніца, скрэбла. Нашчо тэ скрэбло, дай оўса коню. Сямігосцічы.
СКРЭБЦІ' незак. Чысціць, скрэбці. Ек постарэюць картоплі, то лупім, ек молодзенькіе, то скрэбом. В. Малешава. Набрала я ў ямі буракоў і давай скрэбці. М. Малешава. Ішчэ картоплі можна скрэбці, не трэба лупіць. Тураў.
СКРЭГНА' ж. Скнара. Запясочча.
СКРЭ'МВАЦЬ незак. Зразаць верх у сасне (для борці). Верха скрэмвае, шчоб хвоіна на тоўшч росла, шчоб вецёр ее не махаў. Цераблічы.
СКРЭМІ'ЦЬ зак. Зрэзаць верх хвоі. Ек скрэміш, то вецёр не оберне. Цераблічы.
СКУБА'ЦЬ незак. Скубці, шчыпаць. Не хоцела вутоў скубаць. Хачэнь. Да ўсе мене скубае так, да больно! Старажоўцы.
СКУ'БЛЕНЫ прым. Ускалмачаны, падобны на гняздо. Скублены ідзе, непрычэсаны. Луткі. Скублены стог, ямок колько. Пагост.
СКУ'ГАЦЬ незак. Скуголіць, вішчаць, кугакаць. Недзель дзве скугаў, болело. Запясочча.
СКУГІ'КАЦЬ незак. Тое ж. Сова скугічэ под окном. Луткі. Свінья скугічэ ў хлеву, седзіць да й усе. Тураў.
СКУ'ГЛІЦЬ незак. Тое ж. Скугліць собака за зверыною. Альшаны.
СКУ'ГНУЦЬ зак. Завішчаць. Скугне раз собака, ек пыжыка берэ. Альшаны.
СКУДО'ШЫЦЬ зак. Скруціць, зблытаць. Скудошылі той горох дзеці, одные кубла поробілі. М. Малешава. Картоплі так скудошыла! Старажоўцы.
СКУЛА' ж. Скула. Бабі кажуць больш скула
83 👁