Старонка 50
◀ / 425 ▶
СКРУЦЕНЬ м. Скрутак лазовай кары. Запясочча. СКРУЦІЦЦА зак. Звіцца, скруціцца. Коўтун у хвосце ў коня скруціўса. Альшаны. Скруціліса ў калачэ коло огню. Луткі. 2. Закруціцца. Я скруціласа шукаючы, дзе тая кострулька. В. Малешава. 3 перан. Разбэсціцца. Коб колісь дзеўка наклала короткі андарак, то сказалі б, шчо скруціласа. Сямігосцічы. Не надоўго стары ожэніўса — не ўмер, да скруціўса (прымаўка). Сямурадцы. 4 перан. Згінуць. Коб вон скруціўса, той хозяін! Хачэнь. СКРУЦІЦЬ зак. 1. Скруціць. Трэба скруціць перэвесло, шоб звязаць сноп. Верасніца. 2. Паралізаваць. Скруціў радзікуліт. Пагост. △ Скруціць голову (ногу). Пакалечыцца. Шоб ты собе голову скруціў. Цераблічы. То захворэе, то дзе ногу скруціць. Сямурадцы. Скруціць дудку. Зняць кару з вярбовай галінкі і зрабіць свісток. Запясочча. СКРУЧВАЦЬ незак. Скручваць. Скручвае кору з вёрбы, устаўляе колодочку да грае. Сямігосцічы. Скручвае дзве дроціны. Пагост. СКРЫВІЦЦА зак. Скрывіцца. Свой хоць не заплачэ, то скрывіцца (прыказка). Хачэнь. СКРЫГАЦЬ незак. Скрыгаць. Калёсы едуць і скрыгаюць, ек дроціна почэпіцца. Бярэжцы. СКРЫГЕТАЦЬ незак. Скагатаць. Сорока скрыгечэ, мо на госці. Луткі. СКРЫЛЬ м. Губа на дрэве. Еслі з дуба вупрэ, то скрыль. Запясочча. СКРЫНЬКА ж. Шуфляда. Запясочча. СКРЫНЯ ж. Скрыня, куфар. Клалі блізнюкі (арэхі) у скрыню, шоб грошы блізніліса, складваліса рубель к рублю. М. Малешава. Скрыня — то одзежа лежыць. Запясочча. Прыходзілі мою скрыню гледзець. Дварэц. Скрыню хорошэ оковалі. Бярэжцы. Поўну скрыню молодая везе добра, нельга на воз ее подняць. Кароцічы. 2. Шуфляда для дзвярэй і акон. Скрыні ў окна бацько поробіў сам. Верасніца. 3. Зруб на дне ў калодзежы. Аздамічы. 4. Дамавіна з чатырох дошак. Поклалі дзеда і бабу не ў адну скрыню, а ў дзве. Чэрнічы. СКРЫПАЦЬ незак. Рыпаць. Не скрыпайце дзверыма. Запясочча. Устанеш, у році горка, а ў грудзёх скрыпае. Цераблічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 425 ▶