СКОЦІНА ж. Жывёла. Первуй іней упадзе, то скоціна поедае ўсяку зелень. М. Малешава. 2 перан. лаянк. Грубы, бяздушны чалавек. Скоціна ты, а не чоловек! М. Малешава.
СКОЦІСТО прысл. Спадзіста. У мене хозяін поклаў подлогу і скоцісто ў хлёве — не гразко. Луткі.
СКОЦІСТЫ прым. Спадзісты. Гура така — і сюды скоціста і туды скоціста. Хачэнь. Там поле скоцістэе, вода не стояціме. Луткі.
СКОЧКА ж. Скочка (расліна). Скочка плецецца так на могліцах. Луткі.
СКОЧОК м. Дзіцячая гульня ў класы. Запясочча.
СКОЧЫЦЬ зак. Скочыць. Хоць урэзаўся, але і скочыў. Луткі. Воўк скочыў церэз куста і схопіў овечку. Там жа. Праўда, тры разы скочыў угору, попало, набуць, ему. Мачуль. От ганін до роздва — ек козе скочыць (пра тэрмін). Цераблічы. Скачы, кумо, траву відно. Ек скочыла кума, то і дна німа (прымаўка). В. Малешава. А кісель не еда: с печы скочу да зноў есці захочу (прымаўка). Старажоўцы.
СКОШКАЦЬ зак. Знайсці ў кубле. Скошкаў качку. В. Малешава.
СКОШЭНЫ дзеепрым. Скошаны. Мой сенокос скошэны і згрэблены. Старажоўцы.
СКРАГА м. і ж. Скнара. Ек не даю, то ўжэ скрага, а чого свого не маеш? Пагост.
СКРАГНА м. і ж. Тое ж. От скрагна, шкодуе оладка! Альшаны.
СКРАІЦЬ зак. Абрэзаць край палоскі. Скраіць кожу. Луткі.
СКРОЗЬ прысл. Усюды. Було богато лозы скрозь. М. Малешава. Скрозь оболонье, а там кусты. Верасніца. Там загородж е скрозь. Чэрнічы. Скрозь по дубніку грыбу. Хачэнь. Шляхом едзь скрозь, не зблудзіш. Луткі. Таке корчэ булі скрозь. Мачуль. Скрозь е, і ў Століні, і ў Горыні. Бярэжцы. 2 прыназ. Праз. Скрозь дзверы і курніцы дым ішоў. Цераблічы. Осы скрозь столю ў шчыльку пролезлі. Хачэнь.
СКРОМІЦЬ зак. Ссячы верх хвоі. Росце сосна, а я ее скромлю да вул'я поставлю, скромлю, то вершка ссеку. А то ўжэ лічыцца мой кром. Мачуль.
СКРОНЬ ж. Скронь. Помажу скроні медом, да пройдзе чад. М. Малешава.
78 👁