Старонка 48
◀ / 425 ▶
нейка капуста-скороспелка? Бярэжцы. Скороспелька. Запясочча. СКОРОСПЕШНО прысл. Раптоўна. Вон скороспешно ўмер, віў вероўку да ўпаў, да ўсе. Старажоўцы. СКОРОХВАТОМ прысл. Хутка, паспешліва. Скорохватом собраўса за п'яць мінют. Аздамічы. СКОРОЧЫЦЬ зак. Знявечыць, скруціць. Скорочыць сам себе на векі. В. Малешава. СКОРПАЦЬ зак. Скалупнуць, спіхнуць. Могуць скорпаць цебе свіньня. Старажоўцы. Скорпаў коросту з раны, а шкура тоненька, ек плеўка. Пагост. СКОРЫ прым. Хуткі, скоры. О, скорые, захоцелі шчоб ім і кваціеру далі за два годы! Сямігосцічы. △ На скором часі. У бліжэйшы час. Одморозіць шчо, ек на скором часі, то снегом одцірае, ек потом — то гусінім салом. Луткі. Коб на скором часі спасаць, то спаслі б чоловека. Сямігосцічы. На скору руку. Хутка, з большага. На скору руку зготовіла еешню да покорміла. Пагост. СКОС м. Валок скошанай травы. Скосы поталі, ек прышла вода. Сямігосцічы. Грэбуць скосы, а вода под скосы. Альшаны. Пракос. Іду другого займаць скоса. Альшаны. СКОСА прысл. Коса. Скоса гледзіць, злы. Запясочча. СКОСІЦЦА незак. Перакасіцца. Скосіліс дзверы. Альшаны. СКОСІЦЬ зак. Скасіць. Берэзнікі ўжэ скосілі. Бярэжцы. Сеножаць свою скосіў, згроб, скідаў стога і пометнік поклаў. Дварэц. СКОСОК м. Абкосак касы, скосак. Коса скосіласа, одно скосок остаўса. Аздамічы. СКОСОЎВАЦЬ незак. Знішчаць. Годовалі лес і не сталі его скосоўваць. Сямігосцічы. СКОЎЗКО прысл. Слізка. Скоўзко на гразе. Аздамічы. СКОЎЗНУЦЬ зак. Саслізнуць. Ву нікуды не можэце скоўзнуць? Старажоўцы. Скоўзнуў з кладкі да ў берэг полецеў. Пагост. СКОЎПАСІЦЬ зак. Абрабіць з большага, абы-як. Запясочча. СКОЎПАЧЫЦЬ зак. Паблытаць, пакалмаціць. Тая машына скоўпачыла лён. Бярэжцы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 425 ▶