СКОПЕЦ м. Капец. У скопец закопваюць бульбу на зіму. Альшаны. Загрэбла тры скопцэ картоплеў. Луткі.
СКОПІЦЦА зак. Сабрацца. Вода скопіласа, а потом пошла ўся. В. Малешава.
СКОПУЦІЦЦА зак. экспр. Здохнуць, памерці. Аж вона до вечэра скопуціласа. Запясочча. Покропілі пашу, скопуцілосо сорок короў. Пагост.
СКОПІЦЬ зак. Скласці ў капу. Учора нагроб і скопіў сено. Старажоўцы. Згрэблі сено ў валы да не справіліса скопіць у копу, дождж не даў. Сямурадцы.
СКОРА ж. Скарынка. Хлеб сеў на скорэ, не даўса. Альпень.
СКОРБ м. Смутак. Мо некі скорб будзе. Запясочча.
СКОРБЕЖЫЦЦА незак. Скруціцца ў скруткі. Нітка скорбежыцца і не лезе ў голку. Луткі.
СКОРБОНКА ж. Скарбонка. Скорбонка на копейкі була ў цэркві. Аздамічы.
СКОРГАНУЦЬ зак. экспр. Сказаць (рэзка). А той скоргануў: «А твое ж там булі?» Цераблічы.
СКОРКА ж. Скарынка. Скорка верхняя і ніжняя, а ў серэдзіне м'якіш. Сямігосцічы. Скоркі будуць пужаць уночы, ек не доесі (зварот да дзяцей). В. Малешава. Скоркі любіла, ек на лопату насцелю дубову ліст. М. Малешава. Осталаса скорка хлеба ды вельмо вусохла вона. Там жа. △ Сесці на скорку (на скорцы). Адстаць ад скарынкі. Хлеб сеў на скорцы. Запясочча. Памянш. скорочка. Рада б скорочку хлеба ўзяць. Любавічы.
СКОРО прысл. Скора, хутка. Скоро на болонье погеном товар. В. Малешава. Йдуць оны, а дзеўка жне, так скоро жне, стараецца (з казкі). Сямурадцы. Полежала мо дзевець недзель дай умерла. Скоро, й не додзела вельмі вона нам (пра маці). Там жа. Скоро вушчэрыцца соўнейко до поцеплее. Хачэнь. Эдзік, ходзі да поесі! Скоро! Чуеш? Сямігосцічы. А ўжэ скорэй побегла, да воды попросіла. Пагост.
СКОРОМНЭ прым. Скароміна. Тепер мясоед, будем есті скоромнэ. Альпень. Это ўсе постнэе, а скоромного не давалі есці. Старажоўцы.
СКОРОСПЕЙКА, СКОРОСПЕЛКА, СКОРОСПЕЛЬКА ж. Скараспелка. Скороспейку посеялі рано, то ўжэ й картоплі е ў бабы. М. Малешава. Хіба ў іх мо
81 👁