Старонка 46
◀ / 425 ▶
СКОЛОПЕЦІЦЬ зак. экспр. Скаламуціць, змяшаць з граззю. Сколопеціў воду, броўшы. Пагост. СКОЛОТНУЦЦА зак. Скалануцца. Ек грымнуло, я й сколотнуласа. Запясочча. СКОЛОЦІЦЬ зак. Скаламуціць, змяшаць. Сколоцілі гусі воду, вона стала нечыстая, коломутная. Луткі. Воду сколоціць трэба нагамі, тоды карасі рукамі беруць. Мачуль. Збіць. Было м'яко, дождж сколоціў, збіў землю, і нічого не росце. Хачэнь. △ Сколоціць масло. Збіць масла. Быстро сколоціла масло. Запясочча. СКОЛОЦЦА зак. Скалоцца. Аздамічы. СКОЛОЦЬ зак. Пракалоць, укалоць. Уцекай, Васілько, бо корова сколе. Тураў. А вон воўка сколоў пешнею. Луткі. Бугай хочэ сколоць, зверому робіцца. Цераблічы. Я б, здаецца, сколоў того чоловека, шо ругаецца. Мачуль. Тупу-тупу ножкамі, сколю цебе рожкамі, хвосціком хату замету (загадка). Карова (адгадка). Сямігосцічы. СКОЛОЧАНЫ дзеепрым. Скаламучаны. Сколочаная вода — каламутная, шчытайце. Луткі. Сколочана ўжэ долінка, рыбу тут не будзе. Пагост. СКОЛЬ ліч. Колькі. Ек гуляюць у грошы, то договарваюцца на сколь ідзе, ек банкуе. Чэрнічы. СКОЛЬКО, СКОЛЬКІ ліч. Тое ж. Сколько гавезу попіла, страх! Сямігосцічы. А сколько сем'я на полі! Мачуль. Сколькі мэншуй годоў? Там жа. СКОМА ж. Аскома. От у мене ўпала скома на зубу од яблок. Луткі. Скома напала от журавін. Цераблічы. СКОМЕКАЦЬ зак. Зразумець. Бацькова голова скомекала, шо трэбо було сказаць! М. Малешава. СКОМКАЦЬ зак. Скамячыць. От одзежыну скомкала! Аздамічы. СКОНДЗЯБІЦЦА зак. Сагнуцца, зніякавець. Ты ўжэ постарэла, скондзябіласа. М. Малешава. Скондзябіласа я, шо под ногамі только й бачу. Пагост. СКОНДЫБАЦЬ зак. Прайсці на хадулях. Я стала на кондыбах і скондыбала скорэй за ўсіх. М. Малешава. СКОНЧЫЦЬ зак. Закончыць. Коб не цёткі, то не скончыў школу: і карандашы, і пера, і білеты — усе прыносіла Матруна. Дварэц.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 425 ▶