Старонка 45
◀ / 425 ▶
той пан. М. Малешава. Ішоў ховаўса, а я его скмеціў. Запясочча. СКНАРА, СКНЫРА м. і ж. Скупы чалавек. Жадна, скупа така скнара, гвалт! Землю п ту поела пот собою! Бярэжцы. Скныра, коб уміраў, то й воды не дасць чоловеку. Луткі. От скныра, шкодуе собе і поесці. Там жа. СКНЫРЫ прым. Скупы. От скныры чоловек, век нікому нічого не дасць. Луткі. СКНЫРНОТА м. і ж. Скупы чалавек. Луткі. СКОВАЦЬ зак. 1. Цкаваць. Сковаць собакою не можно чоловека. Сямігосцічы. Ты мне собаку не скуй! М. Малешава. 2. Скаваць. Скуй мне такі голосок, ек у бабкі (з казкі). Запясочча. 3. Закаваць. Прыехала міліцыя к ему, сковала і забрала. М. Малешава. СКОВОРОДА ж. Скаварада. Сковород тры наглых мліноў спеку і хваціць вам. Дварэц. А сковороду подмазаў, наліў да нехай печэцца. Луткі. СКОВОРОДНІК м. Скавароднік. Ек хлеб пекуць да с цеста скіне на сковороду, да полёпае, да спечэ, то і сковороднік. Запясочча. Сковороднік спечэш на сковородзе, ек трэба хутко. Сямурадцы. СКОВОРОДНІЦА ж. Тое ж. Колісь сковородніцу пеклі з жытнёго цеста. В. Малешава. СКОГЛІЦЬ незак. Скавытаць. Лісок скогліць бу собака, але не так. Цераблічы. Собака скогліць пыд хатою. Мачуль. СКОДАЎ м. Клінок, мяшочак на сыр. Оттопліваем молоко ў печы да ў скодаў. Альпень. Памянш. скодаўчык. Рубель. СКОІЦЦА зак. Адбыцца. Полежы, сынок, вонэ скоіцца. Дварэц. Пока свадзьба скоіцца, то ваўка загоіцца (прыказка). М. Малешава. СКОЛОДНЕЦЬ зак. Збуцвець, сапрэць. Полено сколоднело, под корою стало слабец. Запясочча. СКОЛОЗУБУ прым. Скалазубы. Сколозубі — это одзін правільны зуб, а другі на ёго лезе. В. Малешава. Сколозубы — ек нероўно зубы поростуць, то туды, то сюды. У нас неколі брыгадзір сколозубу буў. Луткі. СКОЛОМУЦІЦЬ зак. Скаламуціць. Лінкі сколомуцілі воду коло броду. М. Малешава. Шо ты воду сколомуціў? Запясочча. СКОЛООКІ прым. Касавокі. Запясочча.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 425 ▶