Старонка 44
◀ / 425 ▶
склаў? Бярэжцы. Скласці очы. Угледзецца. Очы склаў на ее, шо вона така красавіца. М. Малешава. Усе очы склалі на Ульяну. Луткі. СКЛАЎШЫ дзеепрым. Склаўшы. Седзіць рукі склаўшы. Сямурадцы. СКЛЕНДЗІЦЬ зак. Скруціць, скрывіць. Склендзіло ногі. М. Малешава. СКЛЕНЧЫЦЦА зак. Сысціся, згрупавацца. Собакі скленчыліса ў гойню. Цераблічы. СКЛЕП м. Труна з шасці дошак. Зробілі склепа Кірушу, а коліся робілі домовіну. Луткі. СКЛЕПОВАНЬЕ н. Скляпенне, паднябенне ў печы. Склепованне робяць. Кароцічы. СКЛЕПОМ прысл. Падобна да склепа. Домовіну робяць склепом, а колісь домовіна дошкою накрывалася. Сямігосцічы. СКЛЕЦЬ незак. Гібець, чэзнуць. Хай воно склее, шоб его не було! Рыдча. Не жыве, а склее. М. Малешава. Зажэнуць у тупік вагоны дай склеюць там трое суток. Мачуль. СКЛОБІЦЬ, ШКЛОБІЦЬ незак. Скрэбці. Недзе ў нас дошка була склобіць рыбу. М. Малешава. Колісь я склобіла подлогу, а цепер крашэна. Там жа. Пляхі склобіць трэбо. Запясочча. Склобілі кору з івіны да парылі і загоілосо опечэнэ. Луткі. А на той подлозі було, шо зелезніком склобі! Старажоўцы. Склобімо картоплі зразу, ек молодзенькіе. Кароцічы. Вона шклобіла ножэм стола. Хотамель. СКЛОБКА, ШКЛОБКА ж. Скобля. Вісклобіў дзерэўцэ склобкою. В. Малешава. Склобка — склобіць дзерэво. Бярэжцы. Шклобка. Хотамель. СКЛОН м. Нахіл. Уся вода сцёкае по склонах. В. Малешава. СКЛОНІЦЦА зак. Пакланіцца. А йшоў мужычок по дорозі, а йшоў вецёр і сонцэ і мороз, а мужычок склоніўс ім (з казкі). В. Малешава. СКЛЯКЦІ зак. Змарнець, згінуць. Жыто на полі склякло, колосье спадвае. Запясочча. СКМЕТЛІВЫ прым. Кемлівы, прыметлівы. Моя стара була скметлівая. Запясочча. СКМЕЦІЦЬ зак. Прымеціць, заўважыць. Скмеціў, як ты ховаў. Альшаны. Я скмеціла, шо воны путаюцца Коўпака. В. Малешава. Скмеціла, шо на ее очы склаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 425 ▶