А Бо певень пее рано i з поўночы, а пастух жэне рано поснёдаючы. шчэ таку свекрусі: Ой, свашэчко, моя пташэчко, прошу вас, Ш об не було нашому дзіцяці ганьбу ў вас. Ой, шоб не стояла цёмное ночэнькі под окном, Ш об не вуцірала дробных слёзонёк рукавом. Ой, шоб не було із лешчыночкі хаточкі, А шоб не була i суседонька матухна. Спеваюць бацьку: Ой, жално мне, жално, Д а на кого мне жално? Н а бацюхна свогб. Куды едзе, то не заедзе, куды йдзе, то не зайдзе. А я, молодзенька, бачу Д а сільнюсенько плачу. А я, молодзенька, чую, под селом ночую. Про свёкра: Побегла Галонька, тры дворэ мінаючы, А на трэйці наступаючы. — Ой, стану я, послухаю, шо людзі говораць — Мого свёкорка судзяць. Ой, екіе дзіўные людзі! Чому ву не казалі, Ек шчэ мене не веньчалі? А цепер не кажэце, серцэ мое не сушэце, Серпу жалю не задавайце, М оіх слёзок не розлівайце. Слёзкі мое дробнёнькіе, А лета молодзёнькіе. Про бацька й свёкра: Дымно ў полі, дымно, да нічого не відно. Усе дзевочкі ў ягодкі ідуць, а Галоньку не позвалі. Вёрнемоса да позовёмо, болын ягодок наберэмо. Н аберу я ягодок жменьку да сховаю на недзельку, Н аберу другую да сховаю на тую, Зелёная — ето для бацюхна, а спелая — для свекорка. Бо бацюхно не хоцеў дзержаці, а свёкорко будзе дзерж ащ, Д а мною загадваці. М узыкі булІ. Н а скрыпцы хороша йгралі. У нас граў з Грэбеня, тры сыны, а вон чэцвёрты. От іграў! Вон на скрыпцы, а сын — на гармонь, а другі — на кларнэт сын, а трэйці — барабан такі велізны. Турэцкі, з тарэлкамі. Цепер нема такого оркестру. Л аву поўносяць на вуліцу да зайграюць, то зберэцца ўсе село. Шчэ й перэпой буў. Герман Усціма Рыгорауна, 1907 г., Ліцвінка Анастасся Рыгорауна, 1913 г., Карась Анастасся Адамаўна, 1909 г., Ліцвінка Васіліна Анікееўна, 1898 г., Торчык Арына Паўлаўна, 1908 г., в. Пагост, Баран Ганна Сцяпанаўна, 1913 г., в. Перароў. Запісаў у 1981—1984 гг. М. А. Саскевіч
3 👁