Тураўскі слоўнік (1987). Том 5. С-Я. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 425  ▶ 
человек, да такі подгалістьі, то кажуць штыбало. Аздамічы. ШТЫБА'ЦЬ, ШТЫ'РБАЦЬ незак. Дыбаць. Шчо вон робіць? Штырбае тоею козою по полі. Цераблічы. Блізко відаць, да далеко штыбаць (прыказка). Аздамічы. ШТЫКЕ'ЦІНА, ШТАКЕ'ЦІНА ж. 1. Адна планка ў плоце. Верасніца. 2 перан. Высокі, худы чалавек. Byросла штыкеціна, штаноў не подберэш. Верасніца. ШТЫКІЛЯ'ЦЬ незак. Кульгаць. Ек не гож, то йдзеш да штыкіляеш. Пагост. ШТЫЛ м. Спосаб, падыход. Екім жэ штылом обробіць, надо роздумацца. Сямігосцічы. ШТЫЛЬ м. 1. Завостраны шост, калок, шпень. Штилям! попіхаюцца, ек по ТІрыпеці плаўляць гончкі. Хачэнь. 2. Завостраны шпень. У нас у одрэ штиле забівалі од медзвёдзей. Луткі. На том дубу у ветраку штиль, на том штиле было коло. Цераблічы. Дай штиль прыціскаць прыміцу! Хотамель. ШТЫ'МБРЫ мн. Абчасаны лесаматэрыял, прыгатаваны для сплаву. Запясочча. ШТЫХ м. Жалезная частка рыдлёўкі. Ек копаў, то трэба було на одзін штых узяць, то там золото було. Чэрнічы. Гліны там на штых жэлезнека. Сямігосцічы. Л З б і в а ць з ш т ых у. Скіроўваць з правільнага шляху. Не збівайце бабу з штиху! Рубель. Хочэ его з штиха збіць з-за крывоты. Цераблічы. ШТЭРДЭ'КАЦЬ незак. Гаварыць неразборліва. От штэрдэкало, шчо не можно слова разобраць! Пагост. ШУГА'ЙЛО н. метаф. Вялікі ведер. Шоб этаке шугайло не було! М. Малешава. От узяўса шугайло, не поверну у бу стогі за ржою! Пагост. ШУТАЦЬ незак. Шугаць. От шугае вёцёр, шо не можно седзець! М. Малешава. ШУГНУ'ЦЬ зак. 1. Шугануць. Мороз з ветром ек шугне, то i кожух не нагрэе. М. Малешава. 2 перан. Рэзка пабегчы, лінуць, успыхнуць, увайсці. Маці сказала хату замесці, а вон шугнуў галяць. Бярэжцы. Тут ямок багато, не перебрддзь, а то шугнеш у еку-небудзь да намочішса. Пагост. Учора два раз шугнуло, i зноў прыбаўляе вода ў рэцэ (пра дождж). Цераблічы. ШУГОВА'ЦЬ незак. Шугаць (пра полымя). Вона дрэмие на кудзелі, хлопцы потпаляць, да тая кудзеля шугуе, не ўтушыш. Пагост
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

мйе, штакеціна, штйха, штйху, штыкіляць, штымбры, штырбаць, штэрдэкаць, шугнуць, шуговаць, шўгне, шўгнеш, шўгнуў
3 👁
 ◀  / 425  ▶