Старонка 33
◀ / 425 ▶
чын. М. Малешава. Сестрычын прыехаў у госці дай скоро поедзе. Там жа. Жыву ў свого сестрычына. Верасніца. СЕСТРЫЧЫНА, СЕСТРЫЧНА ж. Дачка сястры. Сестрычына мне купіла вуцежкі. М. Малешава. У мое сестрычыны чоловек зваўса Хведор. Там жа. Ек бач одчужаецца сестрычна, у госці не прыходзіць. Луткі. СЕСТРЫЧЭНКА ж. Дачка сястры. Моя сестрычэнка ездзіла ў город і прывезла хорошу хустку. В. Малешава. СЕСЦІ зак. Сесці. Кот сядзе да седзіць на плечах. Старажоўцы. От сяду да отдышу. Пагост. Пчолы на Спаса ек сядуць до обеда, то перэзімуюць, а ек после обеда, не перэзімуюць (прыкмета). Сямурадцы. △ Сесці на скорцы. Адстаць ад скарынкі. Хлеб неўдачны, сеў на скорцы — гэто ек цесто спарыцца, то вон такі робіцца. Луткі. Сесці ек у босінах. Сесці насупіўшыся, у задуменні. Ужэ мой дзед сеў ек у босінах. М. Малешава. СЕЎ м. Адзін праход сяўца. Сколько тут севоў на полосе? Тры севу. Запясочча. Веліка рэзка — тры-чотыры севу, а ек малая, то два. Хачэнь. СЕЎКАЦЬ незак. Злосна, крыўдна гаварыць. Шо ты там сеўкаеш? Запясочча. СЕЎНІК м. Сявенька. Сеўнік робілі с солому і з берэзозу. Запясочча. А ў вас ш чого сеялі? С сеўніка? Цераблічы. СЕЎРЭКАЦЬ незак. Злосна, крыўдна гаварыць. Запясочча. СЕЦЬ ж. Сетка. І сецямі, рэжоўкамі этымі можно поймаць ліноў. Старажоўцы. СЕЧКА ж. Дробна нарэзаная салома, сена. Мушу сено рэзаць на сечку. Хачэнь. У сечку намешае того корэнья. Там жа. Віш порэжу на сечку да с хлебом даю корові. Цераблічы. Вон есць цыбулю, ек конь сечку. Дварэц. 2. Сякач. Сечкою картоплі секом. Цераблічы. 3. Рыжая палёўка. Сечка — мыш, ека ушчэнт посечэ солому. Хотамель. 4. Рыба шчыпоўка. Сечка так укусіць, то печэ. Дварэц. СЕЧКАРНЯ ж. Сячкарня. Вон з сечкарнею попоездзіў, людзем сечку рэзаў. Запясочча. Сечку ў сечкарні рэжом, а вона ў гумне стоіць. Луткі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 425 ▶