Старонка 34
◀ / 425 ▶
СЕЧЭНКА ж. Шрот. Сечэнка — ето с проволокі шрот. Цераблічы. СЕЧЭНЬ ж. Дробна пасечаная бульба або трава. Там у корыці сечэнь. Тураў. Поела сечэні, аж чэрэво трэшчыць. Аздамічы. Сечэнь — ек зелье посекуць. Запясочча. СЁ займ. Вось гэта. Стары сё й то робіць. Сямігосцічы. Ні сёго, ні того не говорыць. Луткі. СЁЛЕТА прысл. Сёлета. Сёлета я наносіла ягод багато. Хачэнь. Пошчы не було жукоў сёлета. М. Малешава. СЁРБАЦЬ незак. Сёрбаць, есці прысмоктваючы. Ек стаў сёрбаць, аж усе вусёрбаў, увесь бульён. М. Малешава. СЁСТРЫК м. Зварот да жанчыны. Не, мой сёстрык, брэхала б да не знаю сама. Верасніца. Сёстрык мой, соколік мой, прынесі ведро воды. Там жа. Памянш. сестрычык. Альпень. СІВЕЦЬ незак. Сівець. Ек сівее, то шалее. Бярэжцы. Косы сівеюць і вум сохне. Кароцічы. СІВІЗНА ж. Сівізна. Сівізна появілас. В. Малешава. Молоды, а сівізна напала. Альгомель. СІВОВАТЫ прым. Сіваваты. Сівоватэ жэрэб'я було, да порвалі воўкі. Любавічы. Сівоватые коровэ. Хотамель. СІВОДРАКА ж. Сіваваронка. Ек прылецяць з поўрэю сіводракі, то цепліна. Луткі. Сіводрака больш по прыканаўках жыве. Старажоўцы. СІВОЗЕЛЁЗЫ прым. Шэры. В. Малешава. СІВУ прым. Сівы. Чоловеку годоў сорок, а сівы. Цераблічы. У дзеда борода шырока да сіва. Пагост. Стаў сіву ек голуб. Аздамічы. Тады гуляць перастане, ек голова сіва стане (прыказка). Старажоўцы. Шэры. Оглянуўса, аж такі махіны сіву воўк бежыць. Луткі. Сіву — ек бу белы. Альшаны. △ Сівая голубка. Букашнік горны. Луткі. СІВУН м. Стары хлопец. Запясочча. СІВУХА ж. Старая дзеўка. Запясочча. Балотная трава. В. Малешава. Памянш. сівушка. Бярэжцы. СІЛА ж. Сіла. Шо ву думаеце, хочэцца дзержаць корову, але трэ ж сіла. Пагост. У пяцьдзесят годоў я маў сілу за коня. Старажоўцы. Лецелі, ек сілу малі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 425 ▶