серцэ кляпае. Цераблічы. Серца не хватае. Пра невыносны боль, хваляванне. От ліхо его голове, упікуліў так, шчо і серца не хватае, хоць ты плач. Пагост.
СЕРЭД прыназ. Пасярод. То моя хата була серэд села. В. Малешава. Сядзь обедаць серэд поля, то нема холодка. Там жа. Я ж серэд ночы пошла. М. Малешава. Пошоў серэд ночы на рыбу і наловіў. Луткі.
СЕРЭДА ж. 1. Серада. Вона не знае ці серэда, ці п'ятніца. Верасніца. На сколько ву за мене старэйшы? На одну серэду! (жарт). Там жа. Прышоў госць да ў сероду (прымаўка). Луткі. 2 перан. Скароміна. А ты ўжэ серэду з'ела? Верасніца. 3. Вельмі мала. Мне серэда ў мешку остаецца. М. Малешава. 4. Танец. Запясочча. Градова серэда. Свята пасля вялікадня. Хотамель.
СЕРЭДЗІНА ж. 1. Цэнтр, сярэдзіна. Дзе му седзімо, там серэдзіна света. Мачуль. 2. Сяродак, унутраная частка чаго-небудзь. Скоролюшча, а ў серэдзіне, ек дрыжка. Буразі. Соночнік, а ў серэдзіне зернета. Хачэнь. Шчо то там у середзіні ў вульі зробіцца, і пчолы поміраюць. Старажоўцы. 3. Унутранасці, нутро. Усю серэдзіну вукінуў с кабана. Луткі.
СЕРЭДНІ прым. Сярэдні. Усе ў серэдніх годох, а молодых нема. В. Малешава.
СЕРЭДНІЦА ж. Сярэдняя частка чаго-небудзь. Аздамічы.
СЕРЭДНОЧЫ прысл. Пасярод ночы, у поўнач. Серэдночы ўстала. Сямурадцы. Прышоў серэдночы. Запясочча. Серэдночы само сон. Пагост.
СЕРЭДНЯК м. Серадняк. Бярэжцы.
СЕРЭДНЯЧКА ж. Сераднячка. Оны беднякі, а я серэднячка, одна ў мацер. Бярэжцы.
СЕРЭДСЕЛО н. Цэнтральная частка сяла. З конца я прышла замуж на гэто серэдсело. Дварэц.
СЕ-СЁ часц. Тут. От гэта хата се-сё стояла. Верасніца.
СЕСТРА ж. Сястра. А шчэ там у Верэсніцы есцека двоюродна сестра моя. Хачэнь. Брат любіць сестру багатую, а жонку здорову (прымаўка). Старажоўцы.
СЕСТРЫНЫ, СЕСТРЫН прым. Сястрын. Прышла сестрыная ўнука. Луткі. Сестрын чоловек то прыходзіў. Пагост.
СЕСТРЫЧЫН м. Сын сястры. У мене одзін сестры-
76 👁