Возле дорогі я одзін раз бачыла і на могліцах сердзечнік. Одна ў нас серцэм болела, то она парыла. М. Малешава. У сердзечніку вуросце таке бу сердцэ з цветочка. Чэрнічы.
СЕРДЗІЦЦА незак. Злавацца. Жонкі сердзяцца, шо на іх жыці не буў корогод. Хачэнь.
СЕРДОВАЦЬ незак. Тое ж. Не сердуйце, дзеду, я ж не назнарок. Рубель.
СЕРКА ж. Малодзіва. Серка — першэ молоко, шо хоць ножэм рэж. Мачуль. О, шчэ серка, не можна есці. Альпень. Мі кажом серка, здойваем да варымо, да емо. В. Малешава.
СЕРНІКІ мн. Запалкі. Не курыў, а сернікі ў ёго е. Луткі. Памянш. сёрнічкі. Хотамель.
СЕРОЎНО, СЕРЭЎНО прысл. Усё роўна. Серэўно воны цепер не прыедуць. Кароцічы.
СЕРП м. Серп. Ек дожном, то кідаём серпа чэрэз голову тры раз. Хачэнь. Бало, кажуць — не несі серпа ў хату, бо будзе дождж (павер'е). Луткі. Ішла Ганджа жыто жаць, забула серпа ўзяць, вернулас по серпа, хлеба не ўзела і весь дзень дома була (з песні). Старажоўцы. 2 перан. Здобнае печыва, якое пяклі на саракі для дзевачак. Запясочча.
СЕРПОРЭЗ м. Крываўнік. Серпорэз тожэ зелье, добрэ од жывота, од поносу. Луткі. Ек порэжэш, то серпорэз кроў утайвае. Альпень.
СЕРПОРЭЗНІК м. Тое ж. Еслі больны чоловек серэдзіною — серпорэзнік п'юць. Хачэнь. Помогае од жолудка серпорэзнік. Луткі. Ек порэжом палца, то прыкладаем серпорэзнік к рані. Кароцічы.
СЕРУХА ж. 1. Павітуха. Серуха ў лне кожухом да поблутала лён. М. Малешава. Поскудне зелье серуха, круціць лён. Пагост. 2. Від асакі. Осока на купіні жыве, а серуха поўз купіну. Цераблічы.
СЕРЦЭ н. 1. Сэрца. Слабе, бабко, твойе серцо. Дварэц. От серца ў мене, голову кідае ў бок. Старажоўцы. Не, я с своім здороўем не жыціму: у мене й серцэ, і гэтые нерву, і даўленне — усе ў мене. Сямурадцы. Попоплакала по том сыну, серцэ ослабело і сама пошла ў землю. Сямігосцічы. 2. Асяродак, стрыжань. У смородніку серцэ велікэ, проткне — да й чубук готові. Сямігосцічы. Серцэ з рогозу, крохке таке елі. Цераблічы. 3. Язык у звану. Серцэ е ў зване. Сямігосцічы. У звоноку
77 👁