над сеньмі е ў чэшчы. М. Малешава. Гомона нейка ў сенях. Старажоўцы. Памянш. сенкі, сенькі. От зразу збудуйе хатку, дале сенкі і жыве. Тураў. Сенькі цекуць, а куры поўлётаюць з йіх да на огород. М. Малешава. Ішоў, упаў у сеньках і пом'ёр. В. Малешава.
СЕНІНА ж. 1. Сена (у малой колькасці). У нас нема й сеніны, окром шчо целяці скосілі косцерэву. Пагост. Трэбо ўсе ў суботу поробіць, коб у недзелю не бегаць ні по сеніну, ні по зеліну. Хачэнь. 2. Адно каліва сена. Не пропала ні одна сеніна, так хорошэ ела корова сено. Дварэц.
СЕННІК м. Матрац, сяннік. Аздамічы.
СЕНО н. Сена. Сена мало, а грэбці богато. М. Малешава. Воно едке, тэ сено. Старажоўцы. До Юр'я шоб було сено і ў дурня, і на Міколу — подавай да вілы закідай (прымаўка). В. Малешава. △ Собакам сено косіць. Бадзяцца невядома дзе. Бацька собакам сено косіць. Луткі.
СЕНОЖАЦЬ ж. Сенажаць. Сенокос — ето цепер обшчый, а колісь того і того сеножаць була. Запясочча. Покажэце, дзе ваша та сеножаць. Хачэнь. Каліноў куст — то була колісь мого бацька сеножаць. Бярэжцы.
СЕНОКОС м. Тое ж. На той сенокос неможно достацца. М. Малешава. За рэкою сенокос, а дома буў попас, а цепер зробілі за рэкой попас, а дома сенокос. Хачэнь. За Погостом наш сенокос. Там жа.
СЕНЦЫ мн. Сенцы. Сямігосцічы.
СЕНЯК м. Матрац, сяннік. Хотамель.
СЕНЯНІК м. Тое ж. Аздамічы.
СЕНЯНКА ж. Тое ж. Альшаны.
СЕРА ж. Малодзіва. Альшаны.
СЕРБАЦЬ незак. Сёрбаць. Петро сёрбае юшку ў шапцы, не скіне, глухі стане колі так. М. Малешава. От сербае, ужэ прыпаў к місі. Дварэц.
СЕРБЕНУЦЬ зак. 1. Сербануць. Сербенуць стравы ложку не хочэ аніяк. Луткі. 2 перан. Стукнуць, сцебануць. Ге (так) ек сербену, то ты ў мене помніцьмеш! Альшаны.
СЕРБІЯНОЧКА ж. Танец. Танцовалі сербіяночку по двух, ногамі прыстуквалі. Хачэнь.
СЕРГІ мн. Вушкі пад шыяй у свіней. У моёй свіні порослі сергі. М. Малешава.
СЕРДЗЕЧНІК м. Сардэчнік, сінегаловік плоскі.
73 👁