СЕМЕРО ліч. зб. Сямёра. У ёго було семеро дзецей. В. Малешава. Семеро коней у повеці, на прыгуменку стояць. М. Малешава. Семеро свіней угодоўвае кажын год. Хачэнь.
СЕМІРАДУГА ж. Вясёлка. Семірадуга опусціласа, воду набэрайе. Сямігосцічы.
СЕМНАЦЦАТКА ж. Семнаццацігадовая дзяўчына. Хачэнь.
СЕМНАЦЦАЦЬ ліч. Семнаццаць. Бярэжцы.
СЕМ'Е н. Семя, насенне. З сем'я чавілі ў ступах олеі. Кароцічы. У нас большынство робілі масло з семені, а з конопель — я не помню. Там жа.
СЕМЕННІЦА ж. Расліна, пакінутая для рассявання насення. Хотамель.
СЕМЕРЫК м. Хустка сярэдніх памераў. Семерык купілі ў цыганкі, таку хустку хорошу шэлінову, без мохроў. Дварэц.
СЕМІГОДНЯ прысл. Сем гадоў узапар. Шоб цебе подкідала под сема кожухамі семігодня хондзя! Запясочча.
СЕМ'ІШЧЭ н. зб. Вялікая сям'я. О, сем'ішчэ, мах! Альшаны. Не месцяцца, таке сем'ішчэ веліке. В. Малешава.
СЕМОЧКІ мн. Семкі. Семочкі — то сонешнік, а зёрнета ў гарбузе. Старажоўцы.
СЕМ'Я ж. 1. Сям'я. У ее сем'я веліка: своіх чотыры сыны і чоловек. Хачэнь. Мо то дзеці дзержалі ёго, мо то сем'я? Старажоўцы. То була сем'я, то було весёлота. Там жа. А тоды була одна корова на эту сем'ю, а цеперэка вунь сколько! Пагост. 2. Рой пчол у вуллі. Пропалі пчолы, осталосо дзве сем'е. В. Малешава. У его сто піісят семей пчол, то там сіла! Дварэц. Памянш. с е м е й к а, с е м е е ч к а. Семейка ек у Омельке. Запясочча. Семеечка маленечка у нашого Омелечка: вон да вона, стары да стара, дзве Насці на басці і дзве Хрысці на вісці (прымаўка). Старажоўцы.
СЕМ'ЯНІН м. Сем'янін, сямейны чалавек. Наш сусед — шо сем'янін! В. Малешава.
СЕНЕНЫ прым. Кормлены сенам. Солом'еным волом не наорэш, а сененым конём не наездзіш (прымаўка). Цераблічы.
СЕНІ мн. Сенцы. У сенях ніхто не жыве, одно цэбрэ свіням ставім да одзежа горша вісіць. Кароцічы. Сено
90 👁