ЧЫ'ННО прысл. Практычна, моцна-(?), ладна. Сплеце вэрэньку з лозы i бэрэсты, i чынно i відно. Мачуль. ЧЫНЧЬГНА ж. Нейкая птушка. Чынчына малёнька, по корчах вона жыла. Сямігосцічы. ЧЬГПЕЛЬ, ЧЭ'ПЕЛЬ м. зневаж. Дрэнны нож. Ой, то нож? То чыпель! Дварэц. Вышчароленае лязо ў нажы, сцізорыку. Запясочча. ЧЫРА'К м. Скула. Нарве чырак, то там e жэрэло, тэ жбуЦе. Запясочча. Чырак лечаць, прыкладаюць то лісціну, то мазшу. Луткі. Зноў нейкіе чыракі ёго подперазваюць. Старажоўцы. ЧЫФВА ж. Масць у картах (чэрві). Аздамічы. ЧЫРВОНЕ'ЦЬ незак. Чырванець, рабідца чырвоным. Чырвонёе небо. Бярэжцы. ЧЫРВО'НКА ж, Дызентэрыя. Два-тры дні І выстружыть чырвонка усё. Альпень. ЧЬГРВОНО прысл. Барвова, чырвана. Чырвоно заходзіць сонцэ — або вецёр або дождж будзе (прыкмета). Верасніца. ЧЫРВОНОВА'ТЫ прым. Чырванаваты. Чырвоновата кожа на картоплях мароканках. Дварэц. ЧЫРВО'НЫ прым. Чырвоны. Таке чырвонэ, як кроу. Сямігосцічы. Мохоморы чырвоные, хорошые ростуць. Сямурадцы. Стоіць певень над водою з чырвдной бородою (загадка). Кал'ша (адгадка). Верасніца. Барвовы. Сонцо сходзіць — чырвоно небо, а зарва — ек горыць нешчо. Луткі. Буры. Од ржы штаны зробяцца чырвоные. Кароцічы. Памянш. ч ы р в о н е н ь к і. Чырвоненька настойка. Бярэжцы. ЧЬГРКА ж. Балотная птушка, чырок (?). Сама менша пташка чырка, воны водзяцца ў болотах. Запясочча. ЧЫРКУ'Н м. Цвыркун. Запясочча. ЧЫРЫ'КАЦЬ незак. Цвыркаць, цырыкаць. Вороб'ё чырыкаюць або шчэбечуць. Хачэнь. Ластовочкі спеваюць i чырыкаюць. Бярэжцы. ЧЫРЬГЦА ж. Самка чырковай качкі. Чырыца на вутву похожа. Запясочча. Чіріца. Альшаны. Памянш. чырыцка. Хачэнь. ЧЫРЫ'ЧЫ, ЧЫРЬГЧЫН, ЧЭРЭ'ЧЫН прым. Чыркоў; які належыць чырковай качцы. Собіралі яйца чырычые, качыные i воронячые. Хачэнь. Колько там того чырычыного еёчка! Верасніца. Кбшкалі уціные І чэрэчыные яйца. Старажоўцы
Дадатковыя словы
воробё, вышчарбленае, жбўце, калша, чырвбненька, чырвбные, чырвбнэ, чырвонець, чырвоноваты, чыркун, чырыкаць, чэпель
2 👁