Тураўскі слоўнік (1987). Том 5. С-Я. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 425  ▶ 
цыркаюць, а ек непогодзь, то воны моўчаць. M. Малешава. Цыркун не лётае, a скачэ. Луткі. ЦЫЦ выкл. Ціха. Цыц, не крычы! M. Малешава. Цыц, хлопцы! Аздамічы. ЦЬГЦА ж. Цыцка (пры размове з дзецьмі). Мама цыцу несе! Кароцічы. Мамо, дай цыцы. Аздамічы. ЦЫ'ЦКА ж. Цыцка. Цыцка прудка ў ее. В. Малешава. Вон за ее за цыцкі схопіў да скруціў, да ўбіў. Там жа. Ноч хворэюць бес цыцкі поросята. М. Малешава. Одна цыцка нейка слепа, тугая ў корову. Сямурадцы. Чотэры сестрыцы да ў одну ямочку льюць (загадка). Цыцкі ў корову (адгадка). Хачэнь. Не йдзі ў жыто, там русаўка з велікою цыцкою, вона цебе задавіць (павер'е). Сямігосцічы. ЦЫЦКГ мн. Маленькія качанчыкі пад асноўным качаном капусты. Бабі кажуць: цыцкі некіе понардсталі на капусці, а то отмолодзь пошла. Сямігосцічы. ЦЬМА ж. Мноства. На свято вуйдзе на вуліцы народу, ек цьма. Вярэжцы. Ягод там цъма. Тураў. А Н i цьму, ні лі сту. Дашчэнту. Много вутоў, то вутопчуць, шо ні цьмі, ні лісту. Цераблічы. Ц ь м а цьмуш ч а я. Вельмі многа. Цьма цьмушчая було качок. В. Малешава. ЦЬМЕЦЬ незак. Цьмець. От, не гораць дрова да цьмеюць. Сямурадцы. Сырэ, то не горыць, а цьмее, тліць. Аздамічы. Папіроса цьміць. Там жа. ЦЬМЯ'НО прысл. Цьмяна. Цьмяно горыць лампа. Аздамічы. ЦЬМЯ'НЫ прым. Цёмны. Цьмяны крам. М. Малешава. ЦЭБАФКА ж. Цэбар. О это цэбарка колішня, а это барыло. Сямурадцы. ЦЭ'БЕР, ЦЭ'БОР м. Тое ж. Корові даюць пойло ў цэбры. Тураў. Давай вунесом гетого цэбра на двор, а то вон поцёк онь. Кароцічы. У цэберы запарваць коровам. Хотамель. Весною цэбор воды, ложка гразе, осенью ложка воды, цэбер гразе (прымаўка). Хачэнь. Памянш. ц э б р ы к. Буў цэбрык на трох ножках. Сямурадцы. ЦЭТЛА ж. Цэгла. Зробі мне лежака з цэглы, да погрэемса. Сямурадцы. Цэглы наробіць трэба. Аздамічы. ЦЭТЛІ мн. Цяглі. Пад цэглямі перэціснуў. Запясочча. ЦЭТЛІНА ж. Цагліна. Цэгліною гострылі ножа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

павере, цьмў
0 👁
 ◀  / 425  ▶