M. Малешава. Упала цэгліна ў комін да закрыла ход. Мачуль.
ЦЭГЛЯ'НКА ж. 1. Грузіла ў рыбалоўных сетках. Луткі 2. Цагляны дом. Дзіця которэ будзе жывэ дай захочэ, хай становіць еку цэглянку. Пагост.
ЦЭД м. Заквашаная аўсяная мука. Мукі з оўса намочим, скісне, нацадзім на сіто ці ў рукаў, да той цэд варим на жур, a лупу остаюцца. Кароцічы. На цэду млінцы подбіваюць. Хотамоль.
ЦЭЛІ'К м. Цалік. По цэліку поехаў саньмі. Луткі.
АУ ц э л i к. Напрасткі, без дарогі. Хотамель.
ЦЭЛІКО'М прысл. Напрасткі, без дарогі. Цэліком поехаў, напрамік. Альпень.
ЦЭ'ЛІЦЬ незак. Пацэліць, патрапіць. Як ві цэлілі к Ганніной даццэ? В. Малешава. Таке шчасце попалосо, шчо вон мацёру цэліў. Мачуль.
ЦЭЛО'К м. Меткі стралок. От цэлок, -не пропусціў однэ ŭ друге. Луткі.
ЦЭ'ЛНОСЦЬ ж. Цэласць. Нічого ёго не покурожыло, yce ў цэлносці. Сямурадцы.
ЦЭ'ЛНЫ прым. Цэлы, увесь. Я за тобою ходзіў цэлну недзелю. Старажоўцы.
ЦЭ'ЛЫ, ЦА'ЛЫ прым. 1. Увесь. Цалые суткі ідзе дожч. Сямігосцічы. От, дайце мне попіць, так я вам воды дам на цалэ вашэ государство. Кароцічы. Цылу ноч бліскало. М. Малешава. Елі, ек свое, цэлэ лето. Луткі. 2. Не пашкоджаны, не сапсаваны. Хто вернуўса з войны, ек не забіты, то не цалы. Сямігосцічы. Цэлымі кочанчыкамі попекуць капусту. Дварэц. Здаецца, воны п'юць i едзяць i вонэ ўсе цэлэе. Бярэжцы. 3. Вельмі вялікі. Бабры там понаносілі цалые гуры ломач'я. В. Малешава. Цэлую берэмку трэбо класці на веселы. М. Малешава.
ЦЭЛЬ ж. Грыб-трутавік. Хотамель.
ЦЭЛКУШЧЫ дзеепрым. Гаючы. Прынесі мне жывушчэе i цэлюшчэе воды (з казкі). Кароцічы.
ЦЭЛЯ'ЦЬ незак. Цаляць, трапляць. Запуняецца рыба перэд гатком, ідзе ў дзверы i цэляе ў жака. Сямігосцічы. Тые, шчо ў полі, хапаюць мячыка i цэляюць по тых, шчо бегуць. Талмачава.
АЗ у б на з у б а не цэляе. Пра дрыжыкі ад моцнага холаду, страху i інш. В. Малешава.
ЦЭНІ'ЦЬ незак. Цаніць. Вона цэніла мужика свого. М. Малешава
Дадатковыя словы
ломачя, лупў, пюць, хотамбль, цэглянка, цэлносць, цэлны, цэляць, цэніць
25 👁