будзе? Там жа. От жэ, бра, грыб седзіць, поба, вурос! Старажоўцы. На краёчэчку седзеў, на самом носочку. М. Малешава. Мы седзімо коло магазіна, нас богато жонок седзіць. Мачуль. Му побеглі обратно на свое тэ место, у курэне свое, дзе седзелі. Там жа. Збоку шчэ той сад седзіць, е тры яблоні. Луткі. Будуць воны седзець голодные. Там жа. Сомок седзіць у бухці глыбокай. Аздамічы. Седзіць пані ў коморы, ее косы ў дворы (загадка). Кукуруза (адгадка). Старажоўцы. 2 перан. Быць не замужам. І цепер дзеўка-ляхоўка седзіць. Запясочча.
СЕДЗІБА ж. Сядзіба. Ты на своей седзібе, ка, не ўмрэш. Чэрнічы.
СЕДЗЬКО н. Дзіця, якое доўга не ходзіць. Ек дзіця доўго седзіць, то зовуць седзько. Цераблічы.
СЕДЗЯ дзеепрым. Седзячы. Хіба седзя будзе спаць? Сямігосцічы. Друга посівела седзя, ніхто не ўзяў. Запясочча. Да я ў лесі седзя іх бачыла (пра баброў). Сямурадцы.
СЕДЗЯНКА ж. Крэсла для малога дзіцяці. Памянш. седзяночка. Запясочча.
СЕДНО прысл. Усё роўна. Водку налью на зуб, седно не помогае, грэлку кладу — не помогае, ну й жыжня моя! М. Малешава. Свінча свое ўдасца седно як дзіке. Цераблічы.
СЕДНЯ ж. Сядзенне. А шо мне седня дасць? Хачэнь. Нашчо нам гэта седня? Бярэжцы.
СЕДУН м. Фасоля, якая не ўецца. Седун росце на градзе, ёму тычкі не трэба. М. Малешава. 2. Хлопчык, які доўга не ходзіць. Як доўго не ходзіць, то седун. Альпень. △ Седун-боб. Фасоля. Альшаны.
СЕДУХА ж. Фасоля, якая не ўецца. Седуха на градзе седзіць і не ўецца. Зернета белые, кругленькіе. М. Малешава. І седуха е, і тычкова квасоля. Пагост. Памянш. седушка. Альпень.
СЕДУШКА ж. Крэсла для малога дзіцяці. Альшаны.
СЕЕНКА ж. Расліна, якая вырасла з насення; сеянец. У нас лугове сено, а там сеенка. Дварэц. Е ў мене тры сеенкі, я з зернета вуросціла (пра яблыні). Луткі.
СЕЕНЫ дзеепрым. Сеяны. Оторка не сеена зосталаса ў Хведоры. Дварэц.
СЕЕЦЬ незак. Сеяць, засяваць. Картоплі сеялі ў кажну гранку. Сямігосцічы. Чым поле не ораў, тым і сеець не стаў (прымаўка). Запясочча. Садзіць. На небе
80 👁