гуры — трэба гарбузы, гуркі сееце (прыкмета). Старажоўцы.
СЕЙ займ. Гэты. Повіхнула, і по сей дзень так. В. Малешава.
СЕЙЧАС, СІЧАС прысл. Зараз. Сейчас онно боўтне і ўтопіцца. Пагост. Січас. Там жа.
СЕЙЧАСНЫ прым. Цяперашні, сучасны. По сейчасной жыткі, то жыць можно хорошо. Старажоўцы.
СЕКАНУЦЬ зак. Секануць, сцебануць. Плёткой тры разы ек секануў, так і кроў пошла. Мачуль. Секануў — і перэрубаў. Пагост.
СЕКАЧ м. Прылада, якой сякуць гародніну, зелле. Озьмі секача да посечы, онь два чугуны картоплёў я оццадзіла. Кароцічы. Прылада, якой рыхляць глебу. Коб хібе занёс секачэ ў кузню, нагострыў, а то ж вельмі тупые, ніяк не беруць сухое земле. Кароцічы.
СЕКАЧКА ж. Тое ж. Аздамічы.
СЕКІ-ТАКІ займ. Сякі-такі. Секі-такі мужычына — абы дрова і лучына (прымаўка). Старажоўцы.
СЕКНУЦЬ зак. Секануць. Ек секне тым стрэпкачэм! Луткі. Секнуў вэтліну, да отлецело ў від. Мачуль. 2 перан. Лінуць. Але ж секнуў дождж! В. Малешава.
СЕКЦІ незак. Сячы. Трэ секці зел'е кабану. Кароцічы. Буракі ке картоплі секуць або секачэм, або сечкою. Тураў.
СЕКЦІСА незак. Сячыся. Із своім сечыса, рубайса, а з чужымі не мешайса (прымаўка). Луткі.
СЕЛЕЗЁН, СЕЛЕЗЕНЬ м. Качар. Вон то — бела вутоўка, а тот церэбіцца — селезён і почварквае, голос сіплы. Кароцічы. Ой, ты селезень, а я вутоўка, ой, ты поплоў, а я тутэка (з песні). Знаменка.
СЕЛЕЗЁНКА ж. Селязёнка. Селезёнка квокчэ ў коня. Кароцічы. Ляцеў конь, аж селезёнка грала. Там жа.
СЕЛЕЗНЁВУ прым. Зялёны з пералівам (пра колер). Селезнёвого цвету сподніца. Пагост.
СЕЛЕНІН м. Селянін, вясковы жыхар. Сторожоўцы — воны селяне, а ў Турові і Дворцэ — мешчане навек. Дварэц. У нас зовуць дзеруга, а ў селян — просцілка. Запясочча.
СЕЛЁДОК м. Селядзец. Одзін селёдок із ікрою. Альпень.
СЕЛІШЧЭ н. Сядзіба. З нашого селішча вугналі нас немцы. В. Малешава.
СЕЛО н. 1. Сяло. Мо трошкі заведзеш, хоць за село.
81 👁