СЕ часц. Тут. О се ж, на розоры саджу горбузу. Мачуль. З самого плоту да до се. Сямігосцічы.
СЕБЕ займ. Сябе. Готова піць і ні нап'юса, ек не ў себе. Старажоўцы. Я собе лоўлю, а вон собе. Хачэнь. Я пошыў собе калітў. Бярэжцы. Я гледжу, коб і собе гэтак. М. Малешава. Еш собе на здороўе, а я пойду твою эту одзежу помыю. Кароцічы. Ідзі собе, чоловечэ, не займай мене, я і так перэедзены. Пагост. Певень собе бежыць, а я собе. Луткі.
СЕВАР м. Сейбіт. Аздамічы.
СЕВЕНЬ м. Сявенька. Буў севень з дубцоў густо сплеты. Бярэжцы. Севень плетуць с соломы і сілегі або корэнья. Аздамічы.
СЕГОЛЕТНІ прым. Сёлетні. Сеголетні год мокры, то поўмокалі картоплі на нізкіх местах. Луткі.
СЕГОЛЕТО прысл. Сёлета. Сеголето вода затопіла болонье. Аздамічы.
СЕГОЛЕТОК м. Сяголетак. Запясочча.
СЕГОРОЧНО прысл. Сёлета. Сегорочно поставілі хату. Хачэнь.
СЕДАЙЛО, СЕДАЛО н. Седала. Дзесяць кур з седайла забралі, а одзінанцотого петуха. В. Малешава. Зові курэй — пора на седало. Азяраны. На седалі тхор курэй не дастане. Пагост. 2 перан. Месца адпачынку. Тэ сено на седало будзе. М. Малешава.
СЕДАЛКА ж. Крэсла для малога дзіцяці. Луткі.
СЕДАЦЬ незак. Садзіцца. Ходзі сюды і седай, і обувайса. Сямурадцы. Она ж там не будзе седаць, дзе трэба. Бярэжцы.
СЕДЖА прысл. Седзячы. Звук, то і седжа спіць. Луткі.
СЕДЖАЧЫ дзеепрым. Сядзячы. Коб жэ лёг да заснуў, а то прамо седжачого обокралі. Луткі.
СЕДЗЕЛКО н. Услончык, месца для сядзення. Седайце на седзелко. Сямігосцічы.
СЕДЗЕНЬЕ н. Месца для сядзення. Там у дворы е седзенье, посадзі і прывежы волокою. Сямігосцічы.
СЕДЗЕЦЦА незак. △ Не седзіцца. Пра стан непакою. Пойду я домоў, от мне не седзіцца, так як бу мене і вело тую дзеўку вузваць. Пагост. Не седзіцца бабі ў хаці, грэбці пошла. Там жа.
СЕДЗЕЦЬ незак. Сядзець. Седжу і гледжу ў вокно. Запясочча. Чорт седзіць у болоці. А шчэ дзе ж вон
75 👁