ва. 3 м. Сувой, скрутак. Ужэ буду згортаць полотно ў свое. Цераблічы. Полотно бёлім да ў свой згортаем. Мачуль. Свой полотна накруціць. Луткі. У одном своё метроў сорок полотна. Сямігосцічы.
СВОЙНЕЙШЫ прым. Раднейшы, бліжэйшы па сваяцтву. Зняў ее з роботы да поставіў свойнейшу. Дварэц. Нема свойнейшэго ў мене за цётку Матруну. Там жа. Свойнейшэму краміну даюць (на вяселлі). Луткі.
СВОЙСКІ прым. Свойскі. Думаў, шо коценята не будуць свойскіе, а будуць дзікіе. Сямігосцічы. Свойські шчавер. Шчаўе. Свойські шчавер на межэ, дзе мурожок неораты. Сямурадцы. Свойскі мак. Свойскі мак. Д.-Гарадок. Свойскі ромёнок. Свойскі рамонак. Луткі.
СВОЙСТВО н. зб. Сваякі. Нічыпорэ, Бухтанэ, Хомічэ — одна свойство (усе Лёські). Луткі. Бабу бралі пупорэзну по свойству. М. Малешава.
СВОЛОК м. Жардзіна, якую клалі на сохі. Ключыньe вешаецца на сволок, а сволок кладзецца на сохі. Цераблічы. Под сволок сена наклалі. Бярэжцы.
СВОЛОТА ж. Агідныя шкодныя людзі. Разное сволоты мо чоловек дваццаць було. Старажоўцы. Та сволота сэсоўска і зарэ жыве. Пагост.
СВОЛОЧУГА м. і ж. Нягоднік, нягодніца. Да та нейка сволочуга, прыжэніўса да жыве. Старажоўцы. Колкі мое ўночы позрывала ека-то сволочуга! Пагост.
СВОР м. Лясны праход паміж балотамі. Пошло по свору, шоб на гало не вускочыць. Цераблічы. Свор — кудою звер ідзе. Там жа. Свор — ек лес у болоці, а кругом болото, счытай чыстэ болото кругом того свора. Мачуль.
СВОРОК м. Тое ж. Ходзіў по своркох, шукаў яйка цецёркі. Мачуль. Ідзе сворком, дзе вушэйшым местом. Цераблічы. Памянш. сворочок. Цераблічы.
СВОЯК м. Сваяк. У нас не беруць за кума і куму своякоў, бо ўмірае дзіця (павер'е). Запясочча.
СВОЯЧКА ж. Сваячка. Своячка, шчоб ёй села болячка (прымаўка). Луткі.
СВЯТО, С'ЯТО н. Свята. Цепер с'етоў не гледзяць. Буразі.
СВЯТЫ прым. Святы. А ты, святы понедзелку, загубіў жэ нам дзеўку, посадзілі под поліцою, нарадзілі молодзіцою (з песні). Пагост.
82 👁