Ходакі ездзілі на оглядку. Пагост. Хадулі. Пагост. Ходокі. Аздамічы. Атопкі. Альпень. Δ П о й с ц і у х о д а к і. Стаць валацугай. Як людзі лягуць спаць, вона йдзе ў ходакі, красьці. М. Малешава.
ХОДАРЭМ прысл. Ходырам. Δ Х о д а р э м х о д з і ц ь. Быць у руху, моцна хістацца. Ходарэм коло цыцкі у мого чоловека залезо ходзіць, вон ранены. Пагост.
ХОДАЧКА ж. Хадок. Була й здорова, й ходачка, й робоціха. Верасніца.
ХОДЖАЦЬ, ХАДЖАЦЬ, ХОЖАЦЬ, ХАЖАЦЬ незак. Падглядаць пчол. Пчол раз у год осенню ходжаюць. Аздамічы. У той хвоі ніхто не хаджае пчол. Цераблічы. Хожаў ты свое пчолы? Запясочча. Даставаць рыбу са стаўных прылад. Пойду жакі хаджаць. Альшаны. Дзед там рыбу ходжае. В. Малешава. Хажац. Хотамель.
ХОДЗЕЧЫ, ХОДЗЯ дзеепрысл. Ходзячы. Ходзечы по болоту, перэрваласа — да еке ж там ягоды! Хачэнь. Чоботы потоптаў, ходзя за тобой! М. Малешава. А на полі на ролье, там ходзілі два жураўле, воны ходзя говораць, шо рання ролья лучча жаць (з песні). В. Малешава.
ХОДЗІЦЬ, ХОІЦЬ незак. Хадзіць, перамяшчацца. Ходзець есьці, а то вухолодае! Луткі. На Гвозд ходзяць за журавінамі. Цераблічы. Як ходзіш, то ўсе трэбо, а ляж на дзень, то ўсе не трэбо. Дварэц. Ходзь, Пушык, ідзі шукай! В. Малешава. Оле, ходзі, тут грыбоў багато! Хачэнь. То воны стояць на купіне, а я ходжу й ходжу, й ходжу. Не так жэ воно змерзнеш ходзячы. Там жа. Надзе, хоі на роботу. Альшаны. Як увечэры куры доўго ходзяць, то будзе дождж (прыкмета). Там жа. У водном ходзіш — маці ўмрэ (прыкмета). Бярэжцы. Праўду кажуць, шчо сорок дней душа ходзіць (народнае павер'е). Сямігосцічы. Перэпіваю жоўтые грошы, шоб не ходзіла жонка боса (вясельнае пажаданне). Старажоўцы. Оддала рукамі, а буду ходзіць ногамі (прымаўка). Там жа. Пахмурок ходзіць — дождж будзе (прыкмета). Буразі. Δ Х о д з і ц ь у к о н і к і. Знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення. Мішка ходзіць у конікі. Хачэнь.
ХОДЗЯЁВАЦЬ, ХОЗЯЁВАЦЬ незак. Гаспадарыць.
86 👁