Тураўскі слоўнік (1987). Том 5. С-Я. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 425  ▶ 
ХМУФНЫ прым. 1. Пахмурны, хмурны. Хмурны дзень, то спаць хочэцца i товар добрэ пасці. Луткі. хмурны дзень, то шо хоч робі с товаром. Там жа. Хмурнал погода. Запясочча. 2 перан. Хмурны, пануры. Чога ты такі хмурны? М. Малешава. ХНАЛЬ м. Вухналь. Запясочча. Памянш. х н а л і к. Запясочча. ХНАФА ж. Скнара, жмінда. От, кажуць, хнара гэтаг скупы, век нікому нічого не дасць! Бярэжцы. ХНЫ. А Х о ць бу хны. Усё ні па чым. Дзеці не дбаюць, а ім хоць бу хны! М. Малешава. У хаці гразота, а ей хоць бу хны! Пагост. ўХНЬГКАННЕ н. Хныкание. От мне ужэ гетэ хныканне надоело. Азяраны. Да возьмі ёго на тэ сено, а то хныкания да слёз на дзень будзе, уесца тут. Пагост. От хныкания цело здрыгваецца, томіцца да обіда проходз'щь. Там жа. ХНЫ'КАЦЬ незак. Хныкаць, плакаць, ныць. Годзі ты хныкаў, стары! Запясочча. Хныкае, хныкае— i зарэве, ето шо босому не далі по вуліцы побегаць. Пагост. ХО выкл. Ого. Хо, там лес з небом говорыць! Старажоўцы. ХОВА'НЕЦ м. Бадзяга, скіталец. Аздамічы. ход м. Праход. Мабіць, нейдзе найшлі ход голубы. Хачэнь. Нема ходу ніякого лодкою у доліну заехаць, трэ по земле цегці. Пагост. А Б ы ць на ходу. Быць падрыхтаваным. За тыждзень хату зробілі, бо усе було на ходу. М. Малешава. З н а д ь хо д ы i з а х о д ы. Ведаць усё. Ты усе знаеш ходы i заходы. М. Малешава. З е л е з ны ход. Хадавая металічная частка воза. Воз у мого бацька буу на зелезном ходу. Старажоўцы. ХОДА' ж. 1. Хада. Ходзіць вон, але ека его хода. М. Малешава. Ай, шчо б ты, Марко, пропаў со своей ходою! Рубель. За бегою i ходу погубіла (прымаўка). Луткі. 2. Паходка. Чую, шчо не Васілёва хода, а Петрова. Альшаны. 3. Пераход. Туды два дні ходы. Аздамічы. 4 перан. Хадок. Хода ходзіць, віса вісіць, віса упала, хода з'ела (загадка). Свінья І жолуд (адгадка). Пагост. А Х ў т к і на ходу. Хуткі ў хадзе. Прамо мільгоцяць ногі, хутка на ходу! Пагост. ХОДА/КА ж. Хадок. Я ужэ знаю ее ходаку. Старажоўцы. ХОДАКф, ХОДОКЕ мн. 1. Выбарныя асобы, хадакі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зела, проходзщь, хованец, ходаіка
0 👁
 ◀  / 425  ▶