Тураўскі слоўнік (1987). Том 5. С-Я. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 425  ▶ 
ХГРКАЦЬ незак. Кашляць (не моцна, але глыбокім брынклівым кашлем). Успоцеў дзед моцно, ек полонку рубаў, простудзіўса на холодзі да цепер хіркае. Пагост. Хіркаў, хіркаў дай пом'ёр. Хачэнь. ХІСТ м. Тычка, вяха. Бачылі там хісты, то ужэ конскі вупас. Цераблічы. На палку намотав солому на вершок i понастаўляе хістоў на сеножаці. Луткі. На рэццы хіст поставіў баконшчык. Сямігосцічы. А Н а в і ць (зроб i ц ь) х i с т а. Зрабіць вяху. Аздамічы. ХІТА'ЦЦА незак. Хістацца, калывацца, вагацца. Сядзь, бабко, да не хітайса ў том чоўні, бо перэкулішса. Чэрнічы. Удоўбаны човен хітаецца вельмо. Луткі. Бона да седзець не можэ, хітаецца. B. Малешава. Хавацца, бадзяцца. Хітаўса, коб не бачылі. Мачуль. ХІТЛЯНЫ' прым. Злосны, няшчыры чалавек. Хітляны чоловек. Дварэц. ХІТНУТДЦА зак. Хіснуцца. Аздамічы. ХГТРО прысл. Хітра. A тые подышлі хітро да воны ŭ запелі. Мачуль. Хітро заец уцекаў, петлямі да ў свой след. Пагост. ХІТРОВА'ЦЬ незак. Хітраваць, чараваць. Були тут така, хітровала, вона вуцегла клоч'е з сцены, з вугла, то дзіця крычало крыком. Пошла я, вуцегла тое клоч'е ў ее, i перестало крычаць. Хачэнь. Хітруе, шо ногі боляць, грыбу збірацімо — поперэду ўсіх будзе. Пагост. ХІТРО'К м. Хітрун. Другі такі хітрок, поцягне чкура да чудака устроіц. Запясочча. ХГТРОСЦЬ ж. Розум, дасціпнасць. Молода була, невеліка хітросць. В. Малешава. ХГТРОШЧЫ мн. Хітрасць. Другі лісошчамі, хітрошчамі, а потом цебе обсмеіць. Луткі. ХГТРЫ прым. 1. Хітры. Вон буў розумны, a жонка була хітра. Цераблічы. E людзі розумные, e людзі хітрые, a e людзі лукавіе. Сямігосцічы. Рускі солдат хітрошчы за немецкого. Пагост. Зміцер хіцёр да ŭ Саўка не дурак (прыказка). Цераблічы. 2. Разумны. Хітры, то розумны, толковы чоловек, это почот, ек кажуць. Луткі. Хітры, бо вон мене обдзелаў: Бярэжцы. Булі хітрые волы. Сямурадцы. Куды не е, то трэба хітра голова. Дварэц. У нас е хітры чоловек. Хотамель. 3. Прайдзісвет, пралаза. Гэто чоловек хітры, падкі, усюды попадзе. Луткі. 4. Дальнабачны, празорлівы, прадбачлівы. / заец хітры, ідзі, здаецца спіць, а вон схопіўса да побег. Лут
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

клоче, помёр, хітацца, хітроваць
0 👁
 ◀  / 425  ▶