Тураўскі слоўнік (1987). Том 5. С-Я. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 425  ▶ 
кі. 5. Замыславаты. На хітры вузел ŭ остра швайка (прымаўка). Сямурадцы. ХІХГКАЦЬ незак. Хіхікаць. Хіхічэ нішком. Бярэжцы. Хіхікаюць дзеўкі, хлопцоў обсмейваюць. Пагост. ХІЦ часц, Або. А кажэ: «На однэ рэшуса: хіц вуйграў, хіц пройграў». Луткі. ХЛАМ выкл. Выгук, якім перадаецца чмяканне ў час яды. Хлам, хлам да ек бач накоўталіса качкі. М. Малешава. Кабан хлам на ўвесь рот! Кароцічы. Хоцеў собаку полашчыць, а вон думаў, шчо цвеліць да хлам его за руку! Луткі. ХЛА'МАЦЬ незак. экспр. Есці гучна, чмякаць. От хламае, бі свіня! Сямігосцічы. ХЛА'МНУЦЬ зак. экспр. З'есці, ухапіць, чмякнуць. Собака муху хламне. Запясочча. Еты конь як хламне, то цебе i прокоўтне! Там жа. Не гледзі ў колодзезь, там нешчо седзіць, хламне цебе i з'есць. Аздамічы. ХЛЕБ м. 1. Хлеб. Неколі хлеб пеклі з веросу, а цепер хватае хлеба во ўсіх i екого хоч — i белого, І серого. Бярэжцы. Багато прожила, але i хлеба поела! Там жа. Сякі-такі абу буў, абу хлеба роздобуў (прымаўка). М. Малешзва. Зімою елг хлеб з кострыцэю, а летом — з песком (прыказка). Там жа. Серпа ўзяла, хлеб забула, ўвесь дзень дома була (з песні). Сямігосцічы. На войну ідзі, а хлеб паши (прыказка). Там жа. На тройцу пекуць i ідуць на свое полоскі земле, шоб вусокі багаты хлеб рос (народны звычай). Верасніца. Ек упадзе хлеб, то подымі да поцолуй (народны звычай). Пагост. Хлеб онно як упадзе з рукі, то кажуць: нехто голодны спешыць домоў (народнае павер'е). Луткі. Дваццаць п'яць у дзереві седзяць, хлеб пашуць, а хлеба не едзяцъ (загадка). Борона (адгадка). Запясочча. Чоловек не ўмірае без хлеба, да з хлеба (прымаўка). Цераблічы. Хлеб i ў старца е (прымаўка). Хачэнь. Як стоколоса, то хлеба будзе полоса, а як метліца, то гола поліца (прыказка). Там жа. У чужой верэньцы не хлеб, а папка (прымаўка). Старажоўцы. Буў бы хлеб, то дзеці збегуцца (прымаўка). Там жа. Хлеб буў i будзе, а нас не будзе (прымаўка). Там жа. 2. Збожжа. У Бережцах сами хлеб буў, бо земля добра. Бярэжцы. Хлеб будзе умолотны, ек не поляжэ. М. Малешава. 3. Печыва хлеба. У мене мукі на три хлебу. Дварэц. А З а о д н ым х л е б о м. Аб ад
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесць, зесці, павере, пяць, хламаць, хламнуць
0 👁
 ◀  / 425  ▶