Тураўскі слоўнік (1987). Том 5. С-Я. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 425  ▶ 
хвост м. 1. Хвост у жывёл, птушак i інш. Свінья потопіліса, одно хвосты торчаць. Сямурадцы. Не по коду лі хвост (прымаўка). В. Малешава. Як Піліп под хвост корові залезе, то i Петро не вужэне (прымаўка). Хачэнь. Прычэпі кобулі хвост — колі вон у ее свой есць (прымаўка). Старажоўцы. Хвостом корова накрылас — дошч будзе (прыкмета). Мачуль. 2 перан. Хатняя жывёліна. А у мене одзін хвост (пра карову). В. Малешава. Дзержым хвоста, то й сено трэ. Бярэжцы. Одного хвоста жэнеш, а другі ў шкоду (пра авечак). Луткі. Му вуменялі на кобулу корову— i у нас е хвост. М. Малешава. 3. Канец участка. Конец дзялкі, то ў нас хвост называюць. Луткі. Мне здаецца, шо я хвоста на буракі велікого одмерала, аж у людзей большие. Сямурадцы. Поп берэ не з хвоста загона, а з серэдзіны загона (прымаўка). Дварэц. 4. Высеўкі з жыта. Бярэжцы. 5 мн. хвосты« Недатканыя канцы нітак асновы. Хвосты одрэзалі од полотна. Аздамічы. 6 мн. хвосты. Матузы ў фартуху. Запясочча. А X в ос т о м (у х в о с т) бё г а ць. Заляцацца да каго-н. Хвоста даюць есці дзеўцы, шчоб хлопцы бегалі хвостом (народны звычай, калі заб'юць свінню). Луткі. За ею хлопцы хвостом бегаюць. Дварэц. За ім дзеўкі у хвост бегаюць. М. Малешава. Не по кот ў хв ост. Пра неадпаведнасць. М. Малешава. Х в о с т а о т к і н у ц ь. Памерці. Хвоста ткіне стары. Хотамель. Памяти, х в 6 с ц i к. Верасніца. У мінулым існаваў звычай гадаць на серп адносна працягласці свайго жыцця. Беруць серпа так о за хвост i так о качаюць. Ек упадзе вон у верх гострымі зубамі, то дожду на той год жаць жіто, а ек упадзе ніцком, то засохну. Хачэнь. ХВОСТА'ЦЬ незак. экспр. Моцна струменіць, ісці (пра дождж). Хвошчэ, i нема кому перевезці! М. Малешава. Хвастаць, лупцаваць. Хвошчэ свінью дубцэм, отвучвае ў город лезці. Пагост. ХВОСЬ выкл. Выгук, якім перадаецца гук удару. У біткі білі: то ў носок, то ў пуху — хвось по еечку! М. Малешава. Хвось пугою по гадзюцы — i россёк. Пагост. ХВОШЧ, ХВОШЧА'Й м. 1. Хвошч. Хвошч такі у лесі, нарвеш да добрэ шароваць ложкі. Хачэнь. Хвошч на багнё росце, а на купЧ осока. Луткі. Хвошчай коровам хо
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

берўць, забюць, хвостаць
0 👁
 ◀  / 425  ▶