Тураўскі слоўнік (1987). Том 5. С-Я. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 425  ▶ 
ХАРЧОВА'ЦЬ незак. Харчаваць, даваць харч. Дай тэ, шчо слабо харчуюць, то попрыстаюць. Луткі. ХАРЧО'УКА ж. Харч, корм. Корові добра харчоўка. Альпень. ХАРЧЫ', ХАРЧЭ' мн. Харчы. Занесла трохі харчоў ей. M. Малешава. Бацько прынесе харчоў да ідзе домоў. Цераблічы. Трэба чорт ёго ведае колько харчоу тым коровам. Пагост. Харчэ. Там жа. ХА'ТА ж. Хата. Моя хата стояла, a людзкіе погорэлі. Чэрнічы. То так хата поўз хату стояла, сцесненье. Пагост, Роскажы ж ты мне, покажи ж ты мне, дзе міленького хата (з песні). Там жа. Чыя хата ў огородзі, моя ж под горою (з песні), Сямурадцы. Просім у хату,, сваткі. Верасніца. У Толмачове було озеро у самом селе поўз хаты. М. Малешава. Ек трэба перэбірацца у новую хату, то занесе на ноч хлеба i кота у хату. Хачэнь. То мо п'еўговуе хаты, з іх п'еўгі вуводзяцца. Там жа. У своей хаці i ковеня мацер (прымаўка). Сямігосцічы. Ек у гумне молоціцца, то ў хаці весело (прыказка). Старажоўцы. Памянш. х а т к а, ха т о ч к а. Ой, шоб не було i з лешчыночкі хаточкі (з песні). Пагост. Да зробілі таку маленечку хаточку. Кароцічы. У своей хаццы добро й собаццы (прыказка). Цераблічы. Маеш дзіцятко, то май жэ i хатку (прыказка). Старажоўцы. Пры пабудове новай хаты вялікае значэнне надавалася выбару месца. Для гэтага гаспадыня ек саджае у печ хлеб, кладзё дзве баханочкі: ек хлебцы зойдуцца, то добрэ место на хату, ек не, то плохё. Нельга было будаваць хату там, дзе кладзьбішча булі, дзе сады зрэзвалі. Пры будаванні дома покопаюць штандары, на штандары кладуць дзёрэво; положаць одзш венок, другі трэба класці, то на пёршы венок на покутном вуглё кладуцъ хлеб, грошы i жыто. Пры засяленні ў новую хату першым заходзіў гаспадар; ён уносіў стол, ікону i бохан хлеба: цэлы бдхон хлёба покладом на стол, это ж само осноўное. Існавала традыцыя заўсёды ў хаце падтрымліваць пэўны парадак. Калі гаспадыня ні перэд одним сьятом хату не прибрала, то от у ее i рэзка такая засорана зельем абу-якім. Нельга было тры дні месці хату як у доме покойнік, як хто ідзе ў армею, як од'ежджае хто ў дорогу. Гэто коб ворочаліса. Калі ў доме каго-небудзь хавалі, то хату мялі толькі пасля таго, як ужэ понесуць покойніка. I того веніка ховаюць. 1м подмётаюць с капусты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абў-якім, ворбчаліса, зойдўцца, кладўць, одежджае, пеўговуе, пеўгі, покладбм, харчоваць, харчоука
3 👁
 ◀  / 425  ▶