Тураўскі слоўнік (1987). Том 5. С-Я. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 425  ▶ 
вусень, i воны подохнуць. А смёцье i трэскі несуць на воду або запаляць, шоб згорэлі. Старажоўцы. ХА'ТНІ прым. Хатні. Е блошчыца полевая, e i хатняя. Альпень. Сусед вон хатні нам, коліся воны просто нас жЫтЛІ. Дварэц. А Х а т н і ла пух. Каланхое. Старажоўцы. ХА'ТНГШЧЭ н. 1. Месца, дзе стаяла хата. Дзе панскее хатнішчэ, там сеюцъ буракі цепер. Луткі Пойду на свое хатнішчэ. Там жа. Там було хатнішчэ — там хата стояла. Кароцічы. 2. Вялікая хата. А тут таке хатшшчэ, таке домішчэ! М. Малешава. Хитнішчэ. Аздамічы..ХАТНО' н. Вялікая хата. Нашэ хатно ек морэ! Старажоўцы. Хатно шо гумно колхознэ! Пагост. ХА'УТ м. Дрэва з гнілым стрыжнем. Ек губа на боку, то хаут будзе дзерэво. Пагост. Хаут попаў мне, недобрые дошкі, зогніе лотка скоро. Сямігосцічы. 3 губкі заходзіць у серэдзіну загной i хаўт робіцца. Мачуль. ХА'УТНЫ прым. Які з гнілым стрыжнем (пра дрэва). Шукаюць только хаутное, віворот, ужэ похіла, корэнь подняўса, обопрэцца об другу. В. Малешава. Хавутна хвоя, можно жлукто робіць. Рычоў. ХА'УКАВЩА ж. Пазяханне. Хаўкавіца напала на мене. Запясочча. ХА'УКАЦЬ незак. Пазяхаць. Хаўкаць уродзі позор. Бярэжцы. ХАУРУ'СНО прысл. Супольна, сумесна, разам. Шо хаўрусно, то i гнюсно (прыказка). Альтаны. ХАЦІ'НА ж. Хаціна. Той маў хацшу да продаў. Цераблічы. Попрошу дзіцяці, хай хаціну тут неку купіць. Пагост. Памянш. х а ц \ н к а. Мамо/ я тобе хацінку постаўлю оддзельно. Хачэнь. Му собе хацінку купілі да жывом. Там жа. ХАШЧ м., ХАТДЧА ж. Нетра, гушчар, густыя зараснікі. ЗблудзШ му да зайшлі у такі хашч, шчо без сокеры не пройці. Тураў. Гэты за корову да ў хашчу, зарезали Верасніца. У хашчы у таком, у цемноце. М. Малешава. Хашч, гушча така, не вулезці! Луткі. Усе заросло хашчэм. Аздамічы. Була хашча, шчо не пройти Альпень. Хашча, шо пройці не можно! Сямурадцы. У такой хашчэ було, ледзь нашоў. Любавічы. Одна хашча, одные воўкі да гэтые поганые. Луткі. ХАШЧАТА ж. Тое ж. Така була хашчага непроходзімая! Верасніца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вўсень, мамоі, хатнгшчэ, хаукавща, хаукаць, хаурусно, хаутны, хашчў, хйтнішчэ
3 👁
 ◀  / 425  ▶