Старонка 226
◀ / 425 ▶
УЮН м. Уюн. Уюноў то тут до холеры было. Вялямічы. Етые ўюны, ек вужэнята, я іх гідуюса ёсці. Пагост. Уся постаць у его, як у рыбы, во ўюна. Луткі. В'юн — то двадцатое поколенье вужа (вераванне). Бярэжцы. Прыйдзе іюнь, то круціса, ек в'юн (прымаўка). Альпень. Дзе осот плавае по водзе, там оны, тые уюны. Сямігосцічы. УЮНЧЫК м. 1. Памянш. да ўюн. Хотамель. 2. Адна пасмачка валасоў пры захворванні на каўтун (?). Хотамель. УЮРОК м. Прыстасаванне для матання нітак. Да ручаёк дзесець, да ўюрок, да мотаюць на клубок цылы вечор. Запясочча. В'юрок. Цераблічы. УЯПА ж., УЯП м. Нарасць. Выгнало ўяпу на вербе. Альшаны. Е в'япа на осіне. Там жа. В'яп збівалі з дзэрэва, нарвэ бы скула ў в'язі. Там жа. Ф ФАЙРАН м. Канец працы. В. Малешава. ФАЙТОН м. Фаэтон. Прыехаў пан файтоном. Пагост. ФАНАБЕРЫСТЫ прым. Фанабэрысты. Альпень. ФАНАБЕРЫЯ н. Фанабэрыя. Альпень. ФАРАН м. Сорт бульбы. М. Малешава. ФАСОЧКА ж. Невялікая дзежка. Фасочка була самодзелкова, сыр, масло клалі. Дварэц. ФАШЫНЫ мн. Звязкі з лазы. Фашыны в'язалі з лозы і грэблю робілі. Аздамічы. ФІГА ж. Фіга. Я не хочу з кішэні фігі даваць. М. Малешава. На фігу под саму нос. Там жа. ФІКНУЦЬ зак. экспр. Уцячы. Фікнулі за граніцу воны. В. Малешава. ФІЛЬЦІКЛЮШКА ж. Фінціклюшка. Дзед будзе говорыць ўсякіе фільціклюшкі, гето так наўпоперэкі, а мо прыдумае шчо. Дварэц. ФІРАНКА ж. Фіранка. Тоўста голка коло шкапу ў фіранцы. Запясочча. Фіранкі трэ на вокна повесіць. Хотамель. ФЛЁКСЫ мн. Флёкс. Д.-Гарадок.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 425 ▶