Старонка 227
◀ / 425 ▶
ФЛЯГА ж. Дрэннае надвор'е, пляга. Така фляга, шчо не можно вуйсці. Кароцічы. ФРАКТ м. Заробак на сплаве лесу. Запясочча. ФУГАНОК м. Фуганак. Запясочча. ФУТРОВАННЕ н. Пакрыццё будынкаў саломай або чаротам. Футроване чэрэтом. Хотамель. Х ХАБАЛЬ м. Распуснік. То такі хабаль буў, меў жонку і дзеці, а сам прыв'ёз п'ятнаццатку. Мачуль. ХАБРЫ прым. Ганарысты, фарсісты. Сямігосцічы. ХАБРЫЦЦА незак. Ганарыцца, фарсіць. От хабрыцца, грумечае, з намі не хочэ есці. Рубель. Хабрыцца. Сямігосцічы. ХАБРЭЦ м. Фарсун, франт, моднік. Хабрэц чваніцца, шо то я, хворсіць, хабрыцца. Цераблічы. От хабрэц, у такі холод без шапкі ідзе. Сямігосцічы. ХАВАНКА ж., ХАВАНКІ, ХОВАНКІ, ХАВАЛКІ, ХОВАЛКІ мн. △ Гуляць у хаванку (хаванкі, хованкі, хавалкі, ховалкі). Гуляць у хованкі. Поразбегаліса хто куды да хаваюцца, у хаванку гуляюць. Пагост. У хаванкі гулялі, то дзецей з лепешні не відно. Сямігосцічы. Мі пойдом у хованкі увечоры гуляць. Там жа. Дзеці граюць у хавалкі ці палку-застукалку. Кароцічы. Давай гуляць у ховалкі. Верасніца. ХАВАЦЦА, ХОВАЦЦА незак. Хавацца. А там із Бурэзей тожэ хаваліса, ў том лесі. Бярэжцы. Ек грыміць, то под дубом не ховаюцца. Сямурадцы. По хатох хаваўса, ек зеўзюля по капусці. Верасніца. Туча вуйдзе, то ховаемса уже под тые снопу. Хачэнь. Од чоловека ўсякі звер хаваецца. Пагост. ХАВАЦЬ, ХОВАЦЬ незак. 1. Хаваць. То я от полякоў воза тут ховаў. Буразі. Хаваю ключа под трэскамі. Пагост. 2. Хаваць нябожчыка. Прыехаў того брата ховаць. Сямурадцы. Побралі грошы і побеглі ту бабу ховаць. Там жа. Ховайце мене разом з ею, ек она отравіласа (з казкі). Хачэнь. Колісь шчэ ховалі мертвых у «головах». Кароцічы. Ек умер мужычок, ховаў поп і дзячок, ек умер богатыр, то собраўса увесь мір (прымаўка).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 425 ▶