УШКО н. Адтуліна ў прыладзе збоку. Аздамічы.
УШУЛО н. Шула. Ушулы со шпарамі дубовые поставіў. М. Малешава.
УШЧЫКНУЦЬ зак. Ушчыпнуць. Так ушчыкне, бы укусіць. Запясочча.
УШЧЫЛЬНУЮ прысл. Шчыльна, усутыч. Ушчыльную положыў дошкі. Аздамічы.
УШЧЫНАЦЬ незак. Пачынаць, зачынаць. Я навек ушчынаю ім песні. Бярэжцы.
УШЧЫПНУЦЬ зак. Вырваць, адшчыпнуць. Цыбулі трэбо було ушчыпнуць. В. Малешава.
УШЧЫТ прысл. Падрад, ушчыльную. Журовіны ушчыт лежаць — одна поўз одненькой лежаць. Хачэнь.
УШЧЭЗ прысл. Ушчэнт, дашчэнту. Ушчэз поломалосо ўсе. Аздамічы.
УШЧЭЛОПОК, УШЧОЛОПОК м. Невялікае ўзвышэнне. Ушчэлопок далі косіць. Дварэц. Ушчолопок некошэны, залапа осталаса. Там жа.
УШЧЭНТ прысл. Зусім, поўнасцю. Така породня эты пёвень, убівае ушчэнт другого пёўня. Тураў.
УШЧЭПЕРЫЦЬ зак. Ашчаперыць, абхапіць. Той собака тымі пазурамі ек ушчэперыў, той вол усхопіўса і побег, а так лежаў і не хоцеў уставаць. Луткі.
УШЫВАНЬЕ н. Устаўка з мярэжкі ці вышыўкі ў жаночай сарочцы. Ушыванне поўшывала з бокоў. М. Малешава.
УШЫВАЦЬ незак. Зашываць, ушываць. Дзецям ушывалі у латочку яркус, шоб ёго нішто не спужало, не зурочыло. Старажоўцы.
УШЫРКІ прысл. У шырыню. Як ушыркі, так і упоперэк. Аздамічы. Шлях ушыркі велікі. Бярэжцы.
УШЫЦЦА зак. экспр. Улезці, уціснуцца. Проспевалі мі, потом нейкіе жончыны ушыліса. В. Малешава.
УШЭПТАЦЦА, УШОПТАЦЦА зак. Тое ж. Некі украінец ушэптаўса сюды дай жыве. В. Малешава. Чому екіе злодзеі не ушопталіса туды? Запясочча.
УШЭСЦЕРО прысл. Ушасцярых, шасцёркай. Ушэсцеро коней запрэглі. Аздамічы.
УШЭСЦЬ н. Традыцыйнае рэлігійнае свята ушэсце. Аздамічы.
УШЭТАЦЦА зак. Вымазацца, перан. улезці ў непрыемную гісторыю. Можэш так ушэтацца, шчо й ушыма не пообхлопваесса. В. Малешава.
83 👁