УЧВОРА'ЦЦА незак. Сваволіць, гарэзаваць. Селі да учвораюцца там, дурэюць. М. Малешава.
УЧВОРЫ'ЦЬ зак. Выкінуць штуку, вытварыць. Учворáць тобе ге, шчо й не подумаеш. Хотамель.
УЧКУ'Р, ЧКУ'Р м. Учкур, шнурок у штанах. Учкуром подпоразвалі старые штаны. Кароцічы. Чкура ў штаны трэбо зацегці. Запясочча.
УЧО'РА, УЧО'РО прысл. Учора. Учора пасла товар на Солом'і. Луткі. От пекло учоро, моцно жарко было! Мачуль. Не ўчоро, да уперод казаў. Цераблічы.
УЧОРА'СЬ прысл. Тое ж. Учорась ходзілі ў Городок. Мачуль.
УЧО'РОКА прысл. Тое ж. Учорока я накладаў кухайку, бо холодно було. Альгомель.
УЧОТЫРО'Х прысл. Учатырох. Вы учотырох зойдзеце на поле да там барздуеце! Луткі.
УЧОЎПЦІ' зак. Учыніць. Моя суседка учоўпла сварку на селе, да мне соромно за ее було. М. Малешава.
УЧУ'ЦЬ зак. Учуць, пачуць. Як учуў вон эты розговор, то улезло ёму ў голову. Кароцічы. Вона учула, шо ужэ ёго ховаць будуць. Верасніца. Адчуць, заўважыць. Ты не ўчула, як чобот прорэзаўса? Дварэц. Жонкі спалі і не ўчулі, як вона пошла. В. Малешава. Унюхаць. Як коты учуюць сметану? М. Малешава.
УЧЫКО'НІЦЬ зак. экспр. Зрабіць, вытварыць. Моя цепер голова абу-шчо учыконіць, я ж забуваюса. Сямурадцы.
УЧЫ'НА ж. Пачатак пры снаванні кроснаў (?). В. Малешава.
УЧЫНІ'ЦЦА зак. Зрабіцца, стацца. Шо з ёго зробілосо, шо учынілосо?! М. Малешава.
УЧЫНІ'ЦЬ зак. Зрабіць, нарабіць. Шо ты, мамко, учыніла, шо мене не ожэніла (з песні). Пагост. Рашчыніць. Трэбо учыніць цесто. Бярэжцы.
УЧЭМРЭ'ЦЬ зак. Здурэць, страціць прытомнасць. Учэмрэць можне от чаду. Хотамель.
УЧЭПІ'ЦЦА зак. Учапіцца. Гэтэ малэ учэпіцца за цыцку і леціць з ім, з тым казаном (кажаном). Хачэнь.
УЧЭРО'ПІЦЦА зак. Учапіцца, учарэпіцца. Як учэропіцца вон за ее: гэто моя баба і ўсё! Хачэнь.
УЧЭСТОВА'ЦЬ зак. Зрабіць гонар, ушанаваць. Будзе багато госцей, мо я ужэ ні учэстую добрэ вас. Пагост.
81 👁