мах, ек конёва нога. М. Малешава. Цело белэ, душа з клоч'я (загадка). Свечка (адгадка). Луткі. 2 перан. Зломак дрэва без верхавіны. Запясочча. △ Ловіць свечкі. Лавіць цурку, падкінутую ўгору пры дапамозе корпанья другой палкай (пры гульні ў цурку). Одные корпаюць, а другіе свечкі ловяць. Хачэнь.
СВЁКОР м. Свёкар. Добрачы свёкор буў. Д.-Гарадок. Свёкор свёкрывё продраў спіну до крывё (загадка). Нож (адгадка). Цераблічы.
СВІДЗІНА ж. Свідзіна. З свідзіны ложкі робілі. Пагост. Свідзіна слізка і моцна. Ек плецеш лапці, то потплетаеш. Запясочча.
СВІНЕЦ м. Свінец. Свінец ек олово, ім заліваюць місу, ек поцечэ. Дварэц. 2. Расліна. Свінец — то некі е там за рэкою, такі дробненькі. Чэрнічы.
СВІНІЦА ж. Свіная вош. Свініцы на поросята напалі, то шчо ім робіць, не ведаю. Дварэц.
СВІНІЦЫ мн. Грыбы свінушкі. Бярэжцы.
СВІНІШЧЭ н. экспр. Вялікая свіння. Свінішчэ вішчыць навек. Аздамічы.
СВІНОПАСОВЫ прым. Малаякасны. Сено спасово, то свінопасово (прымаўка). Хачэнь.
СВІНСКІ прым. Недобрасумленны, неахайны. Понаплёўвалі на подлогу, некі свінскі народ. В. Малешава.
СВІНСТВО н. зб. 1. Свінні. Покорміла я свое свінство. Хачэнь. 2. Паскудства, брыда. Учворылі свінство, лаўкі по селу позрывалі ўночы. Пагост.
СВІНТУХ м. Неахайны чалавек. Свінтух, прыберыса хоця ў людзі. Верасніца. Я тобе дам качацца, свінтух! Кароцічы. Набраўса, ек свінтух! Аздамічы.
СВІНУШНІК м. Хлеў для свіней. Свінушнік одгородзіў. Бярэжцы.
СВІНЧА ж. Падсвінак. Воўк у дзерэўню прыдзе, свінча схопіць, і пошоў. Сямігосцічы. Сталі шукаць тэ свінча, а вонэ нізвесно дзе дзелосо. В. Малешава. Мі не можэм ўкорміць однымі картоплямі свінча. Там жа.
СВІНЧЛЯ ж. Малая свінка. У кого загінуло свінчля, хай прыдзе ў Хотомле. Рубель.
СВІНЬЯ ж. 1. Свіння. Свінья малі, так свіньям той жолуд. Чэрнічы. А летось у мене була така свінья, шчо не ела. Пагост. Вішчыць свінья на ўсе село. Хільчыцы. Свінья ў год два опоросы мае. Запясочча. Воўк узяў свінью да за вухо ведзе. Хачэнь. От наеў чэрэво, ек у
76 👁