поросное свінье. Старажоўцы. Коб свінье рогі, то не ўступіла б з дорогі (прыказка). Сямігосцічы. Ек прышоў Ілья, то чоловек, ек свінья (прымаўка). Цераблічы. Старажытная гульня, пры якой цурку заганялі ў ямку. Сямігосцічы. перан. Чалавек, які робіць непрыемнасці. Свінья ты, а не чоловек. Аздамічы. Памянш. свінка. Картачная гульня. Аздамічы. Дзіцячая гульня. Верасніца.
СВІНЯЧЫ прым. Свінячы. Свінячые следы на ганку бачылі. Сямурадцы. От бувае дзіця не спіць уночы, то бралі той свінячы берлог да купалі этэ дзіця. Цераблічы. △ Свінячы дошч. Дробны дождж. Ек сонцэ свеціць, а дожджык ідзе, то кажуць свінячы дожджык. В. Малешава. У свінячые голоса. Пра вельмі позні час. Пока вуберуса, то пойду ў свінячые голоса. М. Малешава. Свінячые лапкі. Дуброўка гусіная. От свінячых лапок свіньі гладчэюць. Хачэнь.
СВІНЯЧЫЦЬ незак. Рабіць непрыстойна. Напіўса да на вуліцы свінячыць. Пагост.
СВІРОПА ж. Свірэпа. Свіропа — ее товар есць. Луткі. По свіропу я ходзіла свіньям. Бярэжцы.
СВІРЭНЬ, СВЕРЭНЬ м. Свіран. Свірэнь надвое перэгороджэны буў на дворэ. Альшаны. Добрэ, ек свірэнь е: у ём добрэ дзержаць і пашню, і муку, і сало. Тураў. Багато пашне згорэло ў свірне. Аздамічы. Сверэнь. Хачэнь.
СВІСТАЦЬ незак. 1. Свістаць, утвараць гук. А вуж стоіць да свішчэ. М. Малешава. Снег свішчэ под ногамі. Кароцічы. Не можна свістаць у хаці, бо вужэ заведуцца под подлогою або чорт прылеціць (павер'е). Луткі. Не свішчы ў хаці, бо будзе буран, усходзіцца вецёр (павер'е). Аздамічы. 2. Ліцца з сілаю. Удырыло жылу да кроў свістала ўверх чорна. В. Малешава. 3. Моцна выцяць, сцёбнуць. Чого чэпляесса, а то ек свісне пугою, то будзеш знаць. В. Малешава. 4. Маніць. Грыбоў два мешкі, кажэш, зараз набрала? Свішчэш, бабо. Пагост.
СВІСТОЛІК м. Свісток. Свістолік скручывалі з вербу, колодочку ўстаўлялі, дзірочку робілі. Сямігосцічы.
СВІСТУШКА ж. Тое ж. Не з лозы, да з вёрбы свістушка. Цераблічы.
СВІСЦЕЛКА ж. Тое ж. Запясочча.
СВІСЦЕЛІК м. Тое ж. Запясочча.
СВІСЦЁЛ ж. Маркоўнік. Свісцёл цвіце вішнёвенькім.
75 👁