Старонка 20
◀ / 425 ▶
СВЕТОК, С'ЕТОК м. Невялікае свята. Чому не прыехала на светок? М. Малешава. У нас чэтырнаццатого с'еток. Луткі. СВЕТОЧНЫ, С'ЕТОЧНЫ прым. Святочны. С'еточные шматы. Аздамічы. СВЕЦЕЛЬНІК м. Прыстасаванне для асвятлення хаты. Свецельнік запальваюць на ўсёночну да вон свеціцца цалу ноч, а ўжэ после ўсёночны больш не свецяць. Луткі. Свецельнік — сплецены з лазы каўпак з комінам, абшыты мешкавінай і аблеплены глінай. Пад ім на металічнай рашотцы гарэла лучына. СВЕЦЕЛЬНЫ прым. △ Свецельны комін. Тое ж. Луткі. СВЕЦЁЛКА ж. Дзяўчына з боку маладога, якая несла вясельны хлеб са свечкамі. Хросны бацько свецёлцы свечку сучэ веліку, шоб не удовец буў молоды. Пагост. Старша свецёлка свёчы паліць. Луткі. Маршалок коровая несе, свецёлка хлеб з свечкамі. Пагост. СВЕЦІЦЦА незак. Свяціцца, блішчаць, зіхацець. Бачаць — свецяцца огні. Там ужэ дзерэўня. Бярэжцы. Так бліскае, так бліскае, свеціцца і свеціцца. Хачэнь. А ракеты кідалі, то свецілосо на ўсей лес. Там жа. СВЕЦІЦЬ, С'ЕЦІЦЬ незак. Асвятляць. Усе спяць, а му свецім у хаці, ек на станцыі. Хачэнь. А карасіною колісь мало хто свеціў. Там жа. А свеціць, то такую газнічку запалім. Мачуль. Коб на мене месяц свеціў, а зоры я і колом поб'ю (пра каханага). Запясочча. 2. Запальваць святло. Свеці, куму. Бярэжцы. 3. Свяціцца, блішчаць. У воўкоў очы свецяць, ек свечкі. Бярэжцы. 4. Свянціць. На роздво воду ідуць свеціць, а яйца на паску свецяць. Запясочча. Тые годы воду там с'ецілі. Альпень. △ Вочы свецяць. Пра добры зрок. Покуль молода, то вочы свецяць. Хачэнь. Очы свецілі до старосці. Бярэжцы. Свеціць голым целом. Быць дрэнна апранутым. Свецілі голым целом колісь, поўцёпаласа одзежа. М. Малешава. СВЕЧА ж. 1. Прамы сук у сасне. Альшаны. 2. Свечка. Му ж радзілі самі да яснымі свечамі (з песні). Пагост. СВЕЧАНЫ прым. Свянцоны. Свечэны колоскі клалі за образ. Верасніца. СВЕЧКА ж. 1. Свечка. Занесе свечку ў цэркоў, таку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 425 ▶