таке постаноўлёнье, ек у дзеда. Верасніца. Чысты бацько, удаўса ў бацька. В. Малешава. Свое свінча удасцца, бувае, усе одно, як дзіке, поджарэ. Цераблічы.
АУ д а ц ц а ў с н е. Прысніцца. Ліцэ твое ў сне удалосо. Хотамель.
УДА'ЦЬ зак. Выдаць, выдацца, паказацца. А мне удало, немоўгады екіе это людзи Хачэнь.
УДА'ЧА ж. 1. Удача, удалы вынік. Сямігосцічы. 2. Падабенства, супадзенне. Удаўса ў бацька i кроплі побраў, от удача! Сямігосцічы.
УДВОЙЗЕ' прысл. Удваіх. Удвойзе пасом, трэба коб товар буў не голодны. Мачуль. 3 бабою удвойзе но жывуць.Тэмжз.
УДВОЙНЕ' прысл. У два разы, удвайне, удвая. У двойне перэплоціў. Аздамічы.
УДВСКСТАЛЬ прысл. У дзве столкі, удвая. Одзеяло удвосталь склаў. Аздамічы.
УДВО'Х, УДВОГХ прысл. Удвух, удваіх. Удвох ходзілі ў Городок. Аздамічы. А удвох на дворы, на этом ганку седзяць. Кароцічы. Му ўдвоіх цягном ценето. Пагост. Парыкуюцца удвоіх. Луткі.
УДЗЕВЕЦЕ'Х прысл. Удзевяцёх. Удзевецёх ходзШ ў Городок. Аздамічы.
УДЗЕЛГЦЬ зак. Выдзеліць, даць частку пры падзеле. Шо ты мне удзеліў, то я i маю. В. Малешава. Ох, шо мне удзелілі, одных кошоў! (пра дрэнны сенакос, зарослы лазой). Старажоўцы.
АКозаком удзеліў лося вушы, шчо не мелі ні хлеба, ні колотушы (з вясковага вершаванага падания). Цераблічы.
УДЗЕ'НЬ прысл. Днём, удзень. Удзень нішчо було. Хачэнь.
УДЗЕ'РЖАЦЬ зак. Утрымаць, вытрымаць. А корову не удзёржаць, коб які мушчына помог. Пагост. Мало удзёржало, шоб на Івана не покропіў дождж. Бярэжцы. У одным мешку два коты не ўдзержыш (прыказка). Старажоўцы.
УДЗЬВО'Х прысл. Удзвюх. Оны удзьвох i на рэцэ i ў кошары. Старажоўцы.
УДЗЯ'БЩЬ $ак. экспр. Выцяць, ударыць. Трэба ўдзябіць пугою, то полеціць! Тураў. Удзябіў пугоўёшком по рэбрыках! Там жа.
УДО'БА ж. Добрая, прыдатная зямля. А поля у нас— хороша удоба, як сушэй, то лучшэй росце. Аздамічы.
УДОВА' ж. Удава. Як сірота i ўдова, то чоловек не
Дадатковыя словы
вўшы, колотўшы, лўчшэй, парыкўюцца, пўгою, удаць, удзевецех, удзержаць, удзябщь
22 👁