САРАНЧА' ж. Саранча. Зоелуміла саранча пшэніцу. Пагост. САРОМА'ХА ж. Расамаха. Саромаха наподобіе рыся, нападзе на коня, пуд хвостом ззаду вуедае. Запясочча. САРПА'НКА ж. Вясельны галаўны ўбор. Сарпанкі робяць з полотна. Бярэжцы. Молода сарпанку подыме да i роззірае людзей. М. Малешава. А вы берэзянкі — тонкіе сарпанкі (з песні). Хільчыды. САРПА'НОК м. Toe ж. Аздамічы. Памянш. с а рпа н о ч о к. Учора была ў веночку, а цепер у сарпаночку (з песні). Пагост. CA'TAH м. Сатана. Бярэжцы. САТАНА' м. Toe ж. Ты ж гледзі, не тронь, то ж прычэпіцца сатана, шо не отстане. Верасніца. Пока не посвечанэ, то на яблуні сатана седзіць (павер'е). Луткі. Муж i жона й одна сатана (прымаўка). М. Малешава. Не сам ідзе, а его сатана ведзе (прыказка). Там жа. САТА'НЬЕ я. зб. Чэрці. От сатанье було немцы, куры поелі ўсе чысто! В. Малешава. Коб на вас ліхо налезло, сатанье (на курэй).Дварэц. САЦШКО'ВУ прым. Сацінавы. Каптанік у мацеры сацінкову. Старажоўцы. САЧЭВІ'ЦА ж. Сачавіца. Сеелі сачэвіцу, а бор буў у npoci. Дварэц. CBA'PKA ж. Сварка. Дзе ву бачылі, шо дзеўка штрах плаціць за сварку? Луткі. На езык, на сварку вона прыдатна, то нашчо мне шчэпацца з ею. М. Малешава. Гэта сварка по ўсіх хатох е. Дварэц. Кунэраву Марко ходзіць па ермалку, не купуе, не торгуе, только робіць сварку (-3 песні). Хачэнь. Хозяін за чарку, то жонка за сварку (прыказка). Старажоўцы. СВАРЛІ'ВУ прым. Сварлівы. Нека сварлівая невестка попаласа. Старажоўцы. СВАРЫ'ЦЦА незак. Сварыцца. Побачыў дзед другі з другого мліна да прыходзіць, да ек стане сварыцца — куды-то гэтэ робіш? Мачуль. Вечно вона сварыцца з усімі. Там жа. Ты шо, сворыцца прышла?! Аздамічы. Вот той человек, шо гомонеў з вамі, такі чырвоны, я з ім часто-часто сваруса, спорым. В. Малешава. Усе сварацца за роботу. Сямурадцы. Сварацца ўдвох крьіўда i праўда. Запясочча. Хто з кім не жыве, той с тым не сварыцца (прымаўка). Цераблічы. Мужык з жонкою сва
Дадатковыя словы
catah, cbapka, павере, сарпанка, сарпанок, сацшкову, сачэвіца, сварліву
1 👁