рыща, то ў печэ трасца варыцца (прымаўка). Старажоўцы. 3 сыном сварыс, на покуці дзержыс, а з зяцем сварыс, то за дзверы дзержыс (прыказка). Там жа. СВАРЭ'НЬЕ «. Сварка. Ніколі ніхто не чуў сварэнье ў Настулі. Верасніца. СВАТ м. Сват. Дзе наш сват подзеўса, ці ў клоч'е уверцеўса, ці на сеножаці косіць, чому госцей не просіць, шоб пілі да елі (з вясельнай песні). Хачэнь. Mi думалі, шчо сваты ехалі, а воны пёшкі ішлі, молодого ў мешку неслі,рукавішча торчалі i собакі ворчалі, i схопілі за полішча, оторвалі рукавішча (з вясельнай песні). Сямігосцічы. Добры сват i собацы брат (прымаўка). Старажоўцы. Свату нерва чарка, a жэніху нерва палка (прымаўка). Там жа. Памянш. с в а т к о, с в а т о ч о к. Сватко, не рэжце косу, не хорошо будзе, молода куца будзе. Запясочча. Сваточок, не рэшце, му вам заплацім. Там жа. СВА'ТАЦЦА незак. Сватацца. Ек святое воды коўценуць на крэшчэнне, то ўжэ сватаюцца. Пагост. СВА'ТАЦЬ незак. Сватаць. Сваталі мене ў Туроў, а я кажу ім, шо мацер не найду. Запясочча. Дзеўку сватаюцъ — путаюць бацькоў, а корову купляюць — пута-, юць чужых (прымаўка). Старажоўцы. СВА'ТНЫ прым. А С в а т ны д з ен ь. Другі ці тренд дзень пасля вяселля, калі госці ходзяць да сватоў. Запясочча. СВА'ТЫ мн. Д У с в а т ы. Сватацца. Прыходзіў у сваты з Озеран. Пагост. СВА'ХА ж. Свацця. Свахо, да ідзеце ко мне да noceдзёце. Запясочча. Сваха — то колі мой сын іх дочку ўзяў. Бярэжцы. А хлопцэва беседа, то ўсех свахамі зову ць. Луткі. Дзе наша старша сваха волочыласа, шо по пояс умочыласа? Ці конопелькі брала, ці сыночка лопатою ўстрэчала (з песні). Старажоўцы. СВА'ХНА ж. Тое ж. Одно, коб давала корова молоко, свахно. Мачуль. Бо ўжэ твою галоньку дружкі обселі, свахны обпелі (з песні). Пагост. СВА'ШКА ж. Тое ж. В. Малешава. СВАТІІЫН прым. Які належыць свацці. Вона свашыны носкі ўкрала. Запясочча. СВЕЖЭНГНА ж. Свежына. На тобе свежэніны. Запясочча. СВЕ'ЖЫ прым. Свежы. Му толькі свежу воду налі
Дадатковыя словы
клоче, сватны, свахна, свашка
1 👁