САМУ'СЕНЬКІ прым. Адзінокі. Ох, остаўся самусенькі ў лесі. Цераблічы. CA'HI мн. Сані. Найболыи у нас на санях гной зімою возілі. Сямігосцічы. Я ў Пінск i возом ездзіў i саньми Дварэц. Беглі сычыкі, задралі лычыкі, на небо гледзяць, кашку з маслом едзяць (загадка). Сані (адгадка). Хачэнь. Екіе сані, такіе самі (прыказка). Сямігосцічы. CA'HKI мн. Toe ж. То ўжэ була трохі вувучыла ее, у санкі запрагу i ежджу на санках (пра карову). Пагост. Памянш. с а но ч к і. Хотамель. СА'ННЫ прысл. Санны. Свежы санны след. M. Maлешава. СА'ПА ж. Від рыбы (тонкая, касціетая). А гэту рыбу ў нас зовуць cana. Верасніца. Памянш. с а йк а. Верасніца. СА'ПАЦЬ незак. 1. Матыкай апрацоўваюць рады бульбы, буракоў i інш. Сапаюць картоплі ў гародзі сапкою, шоб не було зелье. М. Малешава. 2. ПІугаць. Дзеўке, отсуньце дрова, а то пдлом'е сапле аж у комін. М. Малешава. Дух сапле от пёчы. Альшаны. САПА'ЧКА ж. Матыка. Хотамель. СА'ПКА ж. Тое ж. Сапкою зелье сапаюць. М. Малешава. Сапка поламалас. Луткі. СА'ПКО прысл. Топка. Под ногамі сапко, грузко ў том озеры. М. Малешава. САПКОВАТДЬ незак. Акучвадь. Сапковала сапкою картоплі. Луткі. СА'ПНУЦЬ зак. Капнудь матыкай. Сапне разоў тры да обратив стоіць. М. Малешава. САПОВА'ЦЬ незак. Апрацоўваць матыкай рады бульбы, буракоў i інш. Воны саповалі ўдвоёх картоплі. М. Малешава. Смеіцца, не хочэ саповаць сапкою на огородзі. Там жа. САПСУЖНІК м. Шавец. Вон сапожніком буў, шыў чоботы. Луткі. САПЯ'Н м. Саф'ян. На нозе сап'ян сыпіць, a ў горшку чорт кіпіць (прымаўка). Сямігосцічы. САРАНА/ ж. Саранча. Так сарана напала, однце чэрві. Пагост. Шо то за сарана напала на капусту. Сямігосцічы. Многа. Сарана тых шпакоў розвелосо. Пагост. САРА'НКА ж. Конік, казюлька. У траве поўзаюць саранкі. Рубель. Памянш. с а р а н ч ы к і. Шо летаюць — саранчыкі. Альшаны
Дадатковыя словы
cahi, cahki, пдломе, сапаць, сапачка, сапнуць, сапян, саранаі, саранка, сафян
2 👁