Дзіця нагуляв без бацька, то байструк родзіцца, а ў мене була саморожджэна дочка, му булі не запісаны з чоловеком. М. Малешава. САМОРЭ'ЗКА ж. Сячкарня. Хотамель. САМОСА'ДКА ж. Дзікае пладовае дрэва. Самосадкі посадзяць да прышчэпаюць зразікамі. М. Малешава. САМОСЕ'Й м. 1. Самасей. Озьмі этого самосею маку. Хачэнь. 2 перан. Пазашлюбнае дзіця. Однэ од его, а двое самосеву знайшла збоку. М. Малешава. Вон жэ ў ее самосей, да хороша дзіця. Луткі. САМОСЕ'ИКА ж. Самасей. Самосейкі трошкі лучшэ вудзержваюць, не засыхаюць. Запясочча. САМОТА ж. Самота. Шоб дзе я сама на самоці з ім була, то не. М. Малешава. САМОТКА'НЫ прым. Саматканы. Дзеруга самотканая. Любавічы. САМОТУТІ мн. Саматужкі. Самотугі dpoy прыўёз. Альшаны. Сані-самотугі i я цегаў. Сямігосцічы. Памянш. c a м о т ў ж к i. На самотужках повезла повен цэбер плацья праць. Верасніца. Везу сено самотужкамі по леду. Запясочча. Этож мне довелосо саматужкамі дрова возіць. Тураў. Ганно, дай саматужкі, трэ мешок мукі з лаўкі прівезці. Пагост. САМОТУ'ЖКОМ прысл. Саматугам. Ек везеш самотужком сані, от попоцягнеш. Луткі. САМОХО'ЦЬ прысл. Па сваей ахвоце. Ему не трэбо було ісці, а вон пошоў дай погіб, самохоць. Цераблічы. Сілд самохоць шукае, жыць не хочэ. Пагост. СА'МУ займ. 1. Самы, якраз той, ніякі іншы. А гэто той сами воўк. Мачуль. Сатана — той самы чорт. Кароцічы. А гэту саму дзеўку вугнаў, i вона осталас з сыном. Хільчыцы. Ішла с тых самых, шо ву хочэце ехаць, жонка ў Тураў. Сямігосцічы. 2. Самы, крайні. По самого пупа ў болото ўлез. Запясочча. Другі кабан поўз самы наш стожок бежыць. Луткі. Вон до дзюбы назбірае жаб, от як i дзе е багато, до самое дробы. Хачэнь. Воўкі гойнуюць до самого стрэчэнья. Любавічы. 3. У самай высокай меры. Александроўкі ў спасоўку ўжэ самуe яблука. Старажоўцы. САМУ7 займ. Адзін. Тут самуй торф. Верасніца. Памянш. с а м ў с е н ь к і. Дзіця самусеньке спіць у хаці. Цераблічы
Дадатковыя словы
саморэзка, самосадка, самосеика, самотканы
6 👁