шава. Нехай шчахне, а то погорацъ яблука ў печы. Хачэнь.
СЧОХРЫЦЬ зак. Счасаць (пра воўну). Ек е своя воўна, то понесом да счохрым у чохарні. Кароцічы.
СЧЫКНУЦЦА, ШЧЫКЕНУЦЦА зак. Счапіцца. Пеўнё ек шчыкенуцца біцца, то не розвэдзеш. Мачуль. Коб Іван не шчыкнуўса біцца! Альшаны.
СЧЭЗА ж. Пагібель. Хай ёму шчэза да згаса! Аздамічы. Шоб на вас шчэза! М. Малешава.
СЧЭЗАЦЬ незак. Знікаць. Мошкі шчэзаюць, ек пшэніца высыплецца. М. Малешава.
СЧЭЗНУЦЬ зак. Згінуць, прапасці. Набрала конюшыны, накорміла, і шчэзло целя. В. Малешава. Шчэз за собаку: ці вон утопіўса, ці вон так пропаў, да ніхто не знае. Там жа. Пропала, шчэзла і на руках, і на віду ў мене (пра рабаціннe). М. Малешава.
СЧЭПІЦЦА зак. Счапіцца. Счэпіліса біцца удвох, ек пеўнё. Аздамічы. Жонка тая, ек з роднымі, шчэпіласа з намі. Старажоўцы.
СЧЭПІЦЬ зак. Абхапіць. Як ужэ счэпіў половіну дуба, то залезеш. Рубель. Сашчапіць. Мы і рукі счэпілі, шо вон ее узяў. Луткі. Ек даў ему под пету, так вон ужэ упаў да шчэпіў зубу. Пагост.
СЧЭШЧЫЦЬ зак. Зрабіць ласку, выказаць павагу. Як это вон счэшчыў даць тобе гэтого рубля? Тураў. Навет дзіцяці не счэшчыў даць чого у руку. Там жа.
СШЫНДЗІЦЦА зак. Моцна пахудзець. Шо то ёму зробілосо, зусім сшындзіўса. Сямурадцы.
СШЭПТАЦЬ зак. Пашаптаць. Як вона сшэпчэ, то ек рукамі зніме. Хачэнь.
СЫКАЦЦА незак. Абараняцца пагрозлівым шыпеннем. От поганы, сыкаецца, ек яшчэрка! Старажоўцы. Малы, а сыкаецца, ек звер (пра кацяня). Там жа.
СЫКАЦЬ незак. Шыпець. Гусь сыкае, хочэ нас покусаць. Хачэнь. Вуж сыкае. Бярэжцы.
СЫКОЦЕНЬ м. экспр. Гад, змей. Не зяця, а некого гада, сыкотня узяў! Хачэнь.
СЫН м. Сын. От, мо й моему сыну нехто там есці дасць. Сямурадцы. Буў бы сын, а невесток будзе (прымаўка). Хачэнь. Хто годуе дочкі, той ходзіць без сорочкі, а хто годуе сыны, той готовіць сумы (прыказка). Старажоўцы. Снег белы, да не сыр, зяць добры, да не сын (прымаўка). Там жа. Памянш. сынок, сыночок.
83 👁