Старонка 127
◀ / 425 ▶
СЦЁС м. Счэс (на бервяне). Сцёс зробі большы, шоб луччэй лежало. Верасніца. СЦІНАЦЬ незак. Кідаць у дрыжыкі. Так змерзла, аж сцінае. Сямурадцы. Кіслого возмеш у рот, то сцінае. Там жа. СЦІНУЦЬ зак. Ахапіць. Градзішча гуркоў, што оком не сцінуць! Сямурадцы. СЦІРАЦЦА незак. Сцірацца, прападаць. У ёго короў сціраюцца, ужэ котора! Дварэц. СЦІШАЦЬ незак. Сцішваць. Трошкі сцішы радзіво! Луткі. СЦІШЫЦЦА зак. Суняцца. Чого ты гікаеш, сцісса! Аздамічы. СЦІРАЦЬ незак. Сціраць. Хто будзе стол сціраць? Хотамель. СЦІСНЕНІЕ н. Цесната. Як гэто годуецца тая худобіна ў таком сцісненіі? Хачэнь. СЦІСНУЦЬ зак. Сціснуць. Сцісло под грудзіма, не дыхнуць. М. Малешава. Узяў да сціс у руках яблуко і рошчавіў. Аздамічы. СЦІХНУЦЬ зак. Сціхнуць, перастаць, суняцца. Сціх дождж, і не грыміць. Луткі. Ковенёю по спінё, то сціхне! Пагост. СЦІШАЦЬ незак. Змяншаць, сунімаць. Вона сцішае боль. Сямурадцы. Хто б сцішыў етого бугая? Пагост. СЦУКРОВАЦЦА зак. Зацукравацца. Вон жэ сцукруецца, зробіцца, бу колода, той мед. Хачэнь. СЦУПІЦЬ зак. экспр. Узяць, схапіць. Ека ёго холера сцупіла? Кароцічы. СЦЭЖВАЦЬ незак. Сцэджваць. Шмотку на чугун, да сцэджваю. Пагост. СЦЭП м. Вясельны поезд. Ужэ поўёў усёго сцэпа ў хату. Старажоўцы. СЦЯГА ж. Нізіна са сцёкам. Запясочча. СЦЯМІЦЦА зак. Скеміць, дадумацца. І ніхто не сцяміцца, колі тые язё уцекуць. Мачуль. СЦЯМІЦЬ зак. Скеміць. Я не сцяміла да уліла кіслого молока ў кашу. В. Малешава. СЦЯЦЬ зак. Сціснуць. Сцяў зубу дай нежывў! Цераблічы. Ссячы. Луткі. СЧАХНУЦЬ зак. Атухнуць (пра полымя, жар). Счахло ў печы, рыба не запечэцца, не посохне. М. Мале-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 425 ▶