Ты, сынок, поседзі ў хаці, погледзі этых дзецей. Бярэжцы. Ох, сыночок мой! Ох, баценько мой! (зварот да дзіцяці). Цераблічы.
СЫНОВУ прым. Сынаў. То сыновуе дзеці, мое ўнукі. Хотамель.
СЫПАК м. △ Даць сыпака. Добра паспаць. Далі сыпака со своім старым! Пагост.
СЫПАЦЦА незак. 1. Сыпацца. Сыплецца мука у под. Мачуль. Зоры сыплюцца з неба. Запясочча. 2 перан. Дохнуць, прападаць. Гусі ў мене сыплюцца. М. Малешава.
СЫПАЦЬ незак. Сыпаць. А сыплюць у гуру ягоды, дзе прымаюць, насыпаюць, як ота хата! Луткі. Тут сып, тут вулётае воно у гусей! В. Малешава.
СЫПЕНУЦЬ, СЫПНУЦЬ зак. Моцна пайсці (пра дождж). Дошч сыпенуў, от сыпенуў! Цераблічы. Сыпнуў добры дождж! М. Малешава.
СЫР м. Твораг. Ек оттопіцца кіслэ молоко, то гэто ужэ сыр. Дварэц. Будзеш ты у мене помніць, по чом сыры ў Мозыры (прымаўка). Луткі. Жджы Петра — наесіса сыра (прымаўка). Старажоўцы.
СЫРНОСЦЬ ж. Сырасць. Тобе у сырносці не стояць! Верасніца.
СЫРОВАТКА ж. Сыроватка. Сыроватка — ек оттопяць кіслэ молоко. Кароцічы. Сыроводку п'е, а сыр продаё! Дварэц. Добраўса, ек порося до сыроводкі! М. Малешава. Страва з сыроваткай. Коліся сыровадку с крупамі готовілі. Цераблічы. Прымаку сыроватка ў глеку (прымаўка). Дварэц. Памянш. сыроваточка. В. Малешава.
СЫРОВУ прым. 1. Сырны. Сырова торба, дзе сыр. Альшаны. 2. Суровы, нябелены (пра ніткі, палатно). М. Малешава.
СЫРОДОЙ м. Сырадой. Іншые не могуць піць сыродой. Кароцічы. Памянш. сыродойчык. От, сыродойчыку на вупі! В. Малешава.
СЫРОЕЖКА ж. Сыраежка. Сыроежка крохкенька, як зажарыць ее. Запясочча. Сыроежка наверсе така чырвоненька. Луткі.
СЫРОСЦЬ ж. Сырасць. Стонога у сыросці жыве. Сямурадцы.
СЫРОЎКА ж. Неабпаленая цэгла. У мене груба з сыроўкі. Сямурадцы. Сыроўку колісь самі которые робілі. Пагост.
81 👁