Старонка 124
◀ / 425 ▶
віса на весы! Запясочча. Схуднеў, аж шчэлепу сухіе (жарт). М. Малешава. СЦВЕРДЗІЦЬ зак. Пацвердзіць. Я пойду его слова сцверджу. Сямігосцічы. СЦЕБЕЛЬ м. Ручка ў вясле. Запясочча. СЦЕБЕНУЦЬ зак. Сцебануць. Раз сцебенула і доволі. Альшаны. СЦЕБЛО н. Сцябліна, ствол расліны, дрэва. Запясочча. Частка снапа без каласоў. Аздамічы. Ручка ў веніку. Цераблічы. Памянш. с ц е б е л ь ц э. Хачэнь. СЦЕГАЦЦА незак. 1. Здоўжвацца. Перву раз ехала, то так не сцегалоса; гледжу у вокно то туды, то сюды. Запясочча. Седзець на лавочцы урэм'е не сцегаецца, а як пасці, то доўгі дзень. Мачуль. 2. Сцягвацца, скарачацца. Жолудок у старого сцегаецца і меншае. В. Малешава. СЦЕГАЦЬ незак. Сцягваць. Мох со стрэхі два раза сцегаў. Хотамель. Вон сядзе на той кроваці, да вона ему ўжэ чоботы сцегае. Запясочча. Сцегаюць кроў п'яўгі. Там жа. СЦЕГНО, СЦЁГНО н. 1. Сцягно. Ногу міною оторвало коніку по сцегно. Бярэжцы. С сцёгон м'ясо у міндрук клалі. Запясочча. 2. Верхняя або ніжняя палачка у ніце. М. Малешава. 3 перан. Вельмі тонкі, худы чалавек. Чо твой Коля таке сцегно? Сямурадцы. СЦЕГЦІ зак. 1. Сцягнуць. Я була на грудох, то сцегло ужэ воду. Бярэжцы. Вона с печы той лён на тые дзеці сцегла. Сямігосцічы. Сцяг соломы з вушок подослаць. Аздамічы. Ногу моцно сцегло. Там жа. 2. Пацягнуць, аперазаць, ударыць. Зара ек сцегну палкою по плечах! Луткі. Хай но іней сцене, то прыдзе на мух поморок. Там жа. 3. Усцягнуць. На хвою сцегнёце! Сямурадцы. Надо дзерэво сцегці на зруб! Старажоўцы. Δ С ц е г ц і к р ы ш к і. Быць вельмі падобным. І крышкі сцегло з мацер дзіця! Аздамічы. СЦЕГЦІСА зак. Здоўжыцца. Вы говорылі зо мной, то мне сцеглосо. Альгомель. Зіма сцегаецца, а лето не сцягнецца. Аздамічы. СЦЕЖАРОК м. Адонак пад стог. Сцежарок робілі з лозы. Мачуль. СЦЕЖКА ж. Сцежка. Сцежкою ідзі, то вуйдзеш на дорогу. Аздамічы. СЦЕЖЭЯ ж. Задняе шула ў варотах. В. Малешава.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁
◀ / 425 ▶