СЦЕКАЦЬ незак. Сцякаць. Перэверну, хай сцекае. Бярэжцы. По рову вода з села у Тур сцекае. Пагост. З волынскіх болот сцекае вода, мах вода бувае. Цераблічы. Марнець ад ценю (пра расліны). От, не прополола, і ўсе сцекае ў траве. Запясочча. Слабець, млець (ад напружання). Рукі сцекаюць, як цягнеш невода. Дварэц.
СЦЕКЛЯНКА ж. Шкляная банка. От, сцеклянок дзве я назбіраю, то сцеклянка масла. Бярэжцы.
СЦЕКЦІ зак. Сцячы. Вода сцекла по роўчаку ў роў. Пагост. Змарнець ад ценю (пра расліны). Картоплі пуд яблонею сцеклі. Сямігосцічы. Аслабець ад напружання. Дварэц. Ахапіць. П'ядзя — это сколько пальцы сцекуць. Запясочча.
СЦЕЛЬБІШЧЭ н. Сцелішча. Із сцельбішча той лён складаём у стожкі. Цераблічы.
СЦЕЛЬНІК, ШЧЭЛЬНІК м. Пласт вашчыны з мёдам (у калодзе). Сцельнікі до самой подкі. В. Малешава. Шчэльнік. Мачуль. Памянш. сцельнічок. Чмёлікі робяць сцельнічок. В. Малешава.
СЦЕМНЕЦЬ зак. Сцямнець. Куда ж ты пойдзеш, ужэ сцемнело. Хачэнь.
СЦЕНА ж. Сцяна. Воны дзержацца за свое, ек за каменну сцену. Цепер вона глуха, ек сцена. В. Малешава. △ Плечова сцена. Задняя сцяна без акон і дзвярэй. Хотамель. Дворова сцена. Сцяна ад вуліцы. Там жа.
СЦЕНКА ж. Вузкая дарожка паміж палеткамі, агародамі. Сценка, шо на сено ходзілі. Не, не ездзілі, онно шлі. Хачэнь. Сценка у будане. У курэне, дзе спалі, сценка. Цераблічы. Навес ад дажджу ў полі. Сямігосцічы. Плот у выглядзе сцяны. Альшаны.
СЦЕНУЦЦА зак. Здрыгануцца, сцепануцца. Зімою корова вуйшла і сценулася — холод будзе. В. Малешава. Лежыць сом нішком, коб сценуўса, а тогды як лясне хвастом! Мачуль.
СЦЕНУЦЬ зак. Ахапіць холадам, марозам. Іней сценуў віноград, то не вуспеў. Любавічы. Як іней сцене каліну, тогды мы рвом ее. Дварэц. У рубашцы на двор, мороз сценуў мене, то я бегом! Пагост. Калатнуць. Озьмі сцені ту яблоню, то поб'юцца яблука. Цераблічы.
СЦЕП м. Стэп. Снегу, бу у сцепу. Кароцічы. Лёсу нема, зробіўса степ такі. Альпень.
СЦЕПАЦЦА, СЦЕПВАЦЦА незак. Уздрыгваць.
77 👁